Аб праекце
Беларускі архіў вуснай гісторыі– on-line сховішча электронных дакументаў па вуснай гісторыі Беларусі ХХ ст., да якіх арганізаваны доступ з мэтай захавання і спрыяння іх шырокаму выкарыстанню ў даследчыцкіх і адукацыйных мэтах. Гісторыя Беларусі ХХ ст. фіксуецца ва ўспамінах сведкаў часу, дапамагаючы захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі, у тым ліку па маладаследаваных і актуальных тэмах.
Задачы архіва:
- збор дакументаў вуснай гісторыі і фарміраванне пэўнага комплекса крыніц для гістарычных і міждысцыплінарных даследаванняў;
- арганізацыя захоўвання, пошуку і выкарыстання вуснагістарычных дакументаў;
- спрыянне захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі Беларусі;
- метадычная і адукацыйная падтрымка ў правядзенні вуснагістарычных даследаванняў аматарамі;
- папулярызацыя метада вуснай гісторыі.
Праект распачаты вясной 2011 г. і знаходзіцца на стадыі станаўлення, таму запрашаем да супрацоўніцтва ў наступных накірунках:
- пошуку ўладальнікаў калекцый вусных успамінаў;
- апрацоўцы дакументаў і выстаўлення іх на партал;
- камунікацыі на праблемах вуснай гісторыі і архіўнага захоўвання вуснагістарычных дакументаў у лічбавым фармаце.