Бел
En
menu.login
menu.restorepass
menu.register
Умовы карыстання
Рэгістрацыя
Тытул:
Імя*:
Імя па бацьку:
Прозвішча*:
E-mail*:
Тэлефон:
Прафесія:
Мэта даследвання:
Тэма даследвання:
Установа:
Кантакты (ці адрэса) ўстановы:
Я хачу атрымліваць паштовую рассылку з навінамі праекта.
Умовы карыстання архівам
On-line праект “Беларускі архіў вуснай гісторыі” (далей БАВГ) створаны з мэтай забеспячэння доступу даследчыкам, адукатарам і аматарам гісторыі да вусных успамінаў сведак часу. Дзейнасць БАВГ накіравана на развіццё накірунка oral history ў Беларусі і па-за яе межамі, а таксама на пашырэнне інфармацыі пра Беларусь ў гісторыі еўрапейскайга рэгіёна. Старонка БАВГ дазваляе працаваць з матэрыяламі архіва анлайн. Дакументы выстаўлены паводле адзіных правілаў, прынятых у БАВГ.
Дакументы могуць быць выкарыстаныя для навуковых, даследчыцкіх, адукацыйных мэтаў.
БАВГ належыць права ўласнасці на інтэрв’ю і суправаджальныя дакументы, якія захоўваюцца у складзе асобных калекцый.
Дакументы даступныя для выкарыстання толькі ў электроннай форме, пасля запаўнення адпаведнай рэгістрацыйнай формы. Дадзеныя рэгістрацыйнай формы не падлягаюць распаўсюджванню. У выпадку парушэння правілаў працы з дакументамі доступ карыстальніку можа быць заблакаваны. Пры сур’ёзных парушэннях могуць быць распрачатыя далейшыя прававыя дзеянні.
Пры зарэгістраваным звароце да дакументаў БАВГ карыстальнік атрымоўвае правы прагляду і праслухоўвання дакументаў, а таксама спампоўкі выстаўленых даведачных матэрыялаў.
Карыстальнік можа выкарыстоўваць дакументы БАВГ для адукацыйных, навуковых праектаў, публікацый з абавязковай спасылкай на БАВГ. Карыстальнік бярэ на сябе абавязак інфармавання аб выдадзеных публікацыях з выкарыстаннем дакументаў БАВГ.
Спасылка на выкарыстаныя дакументы можа афармляцца паводле прапануемых ніжэй правілаў. Калі інтэрв’ю з’яўляецца ананімным, то пры спасылцы падаецца толькі імя і першая літара прозвішча, год нараджэння, дата інтэрв’ю, шыфр дакумента у межах БАВГ.
Карыстальнік не мае магчымасці ўносіць змены ў дакументы, толькі праз дасылку каментара адміністратару партала на выпраўленне.
Для аховы правоў сведкі на захаванне таямніцы асабістага жыцця забараняецца распаўсюджванне інфармацыі трэцім асобам, а таксама выкарыстанне іх для рэкламных і палітычных мэтаў. Забараняецца публікацыя ў сродках масавай інфармацыі фактаў з асабістага жыцця рэспандэнтаў, іх выказванняў з пазначэннем поўнага прозвішча сведкі часу, якія парушаюць тайну асабістага жыцця рэспандэнта, спрыяюць распаўсюджанню нацыянальнай ці рэлігійнай розні. Таксама забараняецца змяняць, скажаць дадзеныя, прыведзеныя ў дакументах архіва.
Архіў не нясе адказнасці за выказванні рэспандэнтаў і інтэрв’юераў. БАВГ не уплывае на ўнутраны змест успаміна, бо ставіцца да яго як да ўнікальнага цэласнага дакумента, у які не могуць уносіцца праўкі.
Я прачытаў і згодны з правіламі выкарыстання архіва.
Імя карыстальніка:
Пароль:
Падцверджанне паролю:
Кодавае слова (на выпадак, калі пароль згубіўся):