Умовы карыстання архівам

  • On-line праект “Беларускі архіў вуснай гісторыі” (далей БАВГ) створаны з мэтай забеспячэння доступу даследчыкам, адукатарам і аматарам гісторыі да вусных успамінаў сведак часу. Дзейнасць БАВГ накіравана на развіццё накірунка oral history ў Беларусі і па-за яе межамі, а таксама на пашырэнне інфармацыі пра Беларусь ў гісторыі еўрапейскайга рэгіёна. Старонка БАВГ дазваляе працаваць з матэрыяламі архіва анлайн. Дакументы выстаўлены паводле адзіных правілаў, прынятых у БАВГ.
  • Дакументы могуць быць выкарыстаныя для навуковых, даследчыцкіх, адукацыйных мэтаў.
  • БАВГ належыць права ўласнасці на інтэрв’ю і суправаджальныя дакументы, якія захоўваюцца у складзе асобных калекцый.
  • Дакументы даступныя для выкарыстання толькі ў электроннай форме, пасля запаўнення адпаведнай рэгістрацыйнай формы. Дадзеныя рэгістрацыйнай формы не падлягаюць распаўсюджванню. У выпадку парушэння правілаў працы з дакументамі доступ карыстальніку можа быць заблакаваны. Пры сур’ёзных парушэннях могуць быць распрачатыя далейшыя прававыя дзеянні.
  • Пры зарэгістраваным звароце да дакументаў БАВГ карыстальнік атрымоўвае правы прагляду і праслухоўвання дакументаў, а таксама спампоўкі выстаўленых даведачных матэрыялаў.
  • Карыстальнік можа выкарыстоўваць дакументы БАВГ для адукацыйных, навуковых праектаў, публікацый з абавязковай спасылкай на БАВГ. Карыстальнік бярэ на сябе абавязак інфармавання аб выдадзеных публікацыях з выкарыстаннем дакументаў БАВГ.
  • Спасылка на выкарыстаныя дакументы можа афармляцца паводле прапануемых ніжэй правілаў. Калі інтэрв’ю з’яўляецца ананімным, то пры спасылцы падаецца толькі імя і першая літара прозвішча, год нараджэння, дата інтэрв’ю, шыфр дакумента у межах БАВГ.
  • Карыстальнік не мае магчымасці ўносіць змены ў дакументы, толькі праз дасылку каментара адміністратару партала на выпраўленне.
  • Для аховы правоў сведкі на захаванне таямніцы асабістага жыцця забараняецца распаўсюджванне інфармацыі трэцім асобам, а таксама выкарыстанне іх для рэкламных і палітычных мэтаў. Забараняецца публікацыя ў сродках масавай інфармацыі фактаў з асабістага жыцця рэспандэнтаў, іх выказванняў з пазначэннем поўнага прозвішча сведкі часу, якія парушаюць тайну асабістага жыцця рэспандэнта, спрыяюць распаўсюджанню нацыянальнай ці рэлігійнай розні. Таксама забараняецца змяняць, скажаць дадзеныя, прыведзеныя ў дакументах архіва.
  • Архіў не нясе адказнасці за выказванні рэспандэнтаў і інтэрв’юераў. БАВГ не уплывае на ўнутраны змест успаміна, бо ставіцца да яго як да ўнікальнага цэласнага дакумента, у які не могуць уносіцца праўкі.

Зарэгіcтравацца