30 красавіка - трэнінг

2012-04-08

Аматары вуснай гісторыі!

30 красавіка ў ваколіцах беларускай сталіцы адбудзецца аднадзённы трэнінг для ахвочых пазнаёміцца з асновамі правядзення вуснагістарычнага інтэрв’ю, прынцыпамі яго апрацоўкі і захавання. Мерапрыемства зладзяць прадстаўнікі працоўнай каманды Беларускага архіва вуснай гісторыі.

На падставе пададзеных заявак будзе адабрана 10 удзельнікаў, якіх азнаёмяць з тым як рыхтавацца і праводзіць размову са сведкай гісторыі, рабіць яе транскрыпцыю, складаць суправаджальныя дакументы, змяшчаць матэрыял на захаванне ў архіў. Кожны зможа паспрабаваць сябе ў якасці даследчыка вуснай гісторыі Беларусі і яе захавальніка. Пры наяўнасці інтарэсу магчыма будучае супрацоўніцтва ў межах архіўнага праекта.

Ласкава запрашаем да 22-га красавіка падаваць заяўкі на ўдзел з пазначэннем кароткіх звестак пра сябе, матывацыі ўдзелу, узроўню ведаў у накірунку вуснай гісторыі, кантактнай інфармацыі на электронную пошту: info@nashapamiac.org.

Каментары да навіны: