Навукова-практычная канферэнцыя «Кніжная спадчына А.П. Сапунова»

2013-12-02

Шаноўныя калегі!

Віцебская абласная бібліятэка і ВДУ імя П.М. Машэрава шчыра запрашаюць прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Кніжная спадчына А.П. Сапунова», якая адбудзецца на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя В.І. Леніна (г. Віцебск, Беларусь) 23 снежня 2013 г.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ:
1. Жыццё і даследчыцкая дзейнасць А.П. Сапунова.
2. Гісторыя краязнаўства.
3. Крыніцы па гісторыі Падзвіння.
4. Праблемы архівазнаўства і археаграфіі.
5. Праблемы падрыхтоўкі і выдання краязнаўчай літаратуры.
6. Гісторыя і культура Падзвіння (ад старажытнасці да сучаснасці).
7. Прырода і экалогія Падзвіння.
8. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства.
9. Музейнае краязнаўства.
10. Царкоўнае краязнаўства.
11. Экскурсійная справа і краязнаўства.
12. Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 снежня 2013 г. накіраваць аргкамітэту па электроннай пошце на адрас kray@vlib.by заяўку з указаннем наступных звестак:

•    прозвішча, імя, імя па бацьку;
•    вучоная ступень, званне;
•    месца працы, пасада;
•    паштовы адрас (службовы і хатні);
•    тэлефон з указаннем кода горада;
•    E-mail;
•    тэма даклада;
•    форма ўдзелу (вочная ці завочная).

Тэксты дакладаў неабходна даслаць у электронным выглядзе ў рэдактары MS Word да 1 сакавіка 2014 г. на адрас: kryn2013@yandex.ru.
Зборнік матэрыялаў плануецца выдаць у 2014 годзе. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў зборнік.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт камандзіруючых арганізацый.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.

АФАРМЛЕННЕ ТЭКСТУ
Аб'ём – да 5 поўных старонак праз 1 міжрадковы інтэрвал на аркушы А4. Палі – 25 мм з усіх бакоў. Тэкст набіраецца шрыфтам Times New Roman, кегль – 14 пт. Абзац – 1,25 см.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, бібліяграфічнае апісанне – у адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТ 7.1 –2003 «Библиографическая запись. Библиографическое описание». Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках: [1, с. 55].

КАНТАКТНЫ АДРАС
210601, г.Віцебск, вул. Леніна, 8а,
ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»,
аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Тэл.: 375 212 37 30 45
e-mail: kray@vlib.by

Каментары да навіны: