Новыя калекцыі па матэрыялам жнівеньскай экспедыцыі БАВГ

2013-12-05

Сябры!

На нашым партале з'явіліся матэрыялы жнівеньскай экспедыцыі БАВГ па правядзенні інтэрв’ю з былымі прымусовымі работнікамі ў Стаўбцоўшчыне.

Экспедыцыя працавала на тэрыторыі Стаўбцоўскага і часткова Уздзенскага р-наў Мінскай вобл. з 25 па 30 жніўня 2013 г. Навуковым кіраўніком была гісторык, аспірантка ўніверсітэта Гамбурга Алеся Белановіч-Пэтц. У складзе экспедыцыі працавала 6 чалавек, сярод якіх былі вопытныя краязнаўцы і спецыялісты па запісе вуснагістарычных інтэрв'ю.

Мэтай экспедыцыі быз збор інтэрв'ю з былымі прымусовымі работнікамі, вывезенымі ў Германію, пры чым былі запісаны ўспаміны ня толькі паўнагадовых "остарбайтэраў" (1917-1925 г.н.), але і малалетніх, народжанных дзяцей у Германіі. Усяго было сабрана 44 інтэрв'ю, у тым ліку 41 відэа і 44 аўдыё. 

У поўным аб’ёме з новымі калекцыямі можна пазнаёміцца ў архіве праекта па адрасе http://www.nashapamiac.org/archive/archivetree

Каментары да навіны: