Круглы стол «Вусная гісторыя ў Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы развіцця»

2013-12-09

Шаноўныя сябры!

Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае вас прыняць удзел у круглым стале «Вусная гісторыя ў Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы развіцця».

Круглы стол адбудзецца 27 снежня 2013 г. з 18.00 да 20.00 ў Мінску, вул. Магілёўская, д. 2, корп. 2, 3 паверх (станцыя метро "Інстытут культуры").

Мэты круглага стала:
- абмеркаванне праблем і дасягненняў у захаванні гістарычнай памяці ў Беларусі;
- дыскусія аб магчымасцях актывізацыі выкарыстання вуснай гісторыі ў адукацыйнай і даследчыцкай дзейнасці;
-  абмен вопытам у сферы выкарыстання вуснай гісторыі.


Для ўдзелу ў круглым стале трэба запоўніць заяўку:

Заяўка на ўдзел у круглым стале  «Вусная гісторыя ў Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы развіцця накірунка»

- Прозвішча, імя 
- Тэлефон 
- эл. адрас
- Месца працы/вучобы
- Ці хацелі б падрыхтаваць паведамленне (калі так, то на якую тэму)
- Што чакаеце ад мерапрыемства 

Іншагароднім удзельнікам будзе аплочаны праезд і пражыванне (паведаміць пра неабходнасць - начоўкі трэба да 20.12 на кантактны мэйл). Месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі заяўкі. 

Заяўкі накіроўвайце на е-mail: info@nashapamiac.org не пазней 22 снежня 2013 г.

Каментары да навіны: