Са святамі!

2013-12-26

Шаноўныя сябры!

Беларускі архіў вуснай гісторыі шчыра віншуе вас са святамі Божага Нараджэння і Новым годам!

Гэты цудоўны час для кожнага з нас - заканчваюцца старыя справы і пачынаюцца новыя праекты, адбываецца пераход і судотык мінулага і будучыні, час, калі спраўджваюцца мары ...

Жадаем усім вам паболей моцы, любові вакол, здароўя, дабрабыту і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэтаў! І яшчэ - шмат радасці! Шчасця ў Новым годзе вам, вашым родным, блізкім і знаёмым!

Са святамі!

Каментары да навіны: