Міжнародная канферэнцыя "Новыя даследаванні памяці ва Усходняй Еўропе (Украіна і Беларусь)"

2014-01-16

Цэнтр перадавых даследванняў гуманітарных і грамадскіх навук (Інстытут філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук, Інстытут сацыялогіі Варшаўскага універсітэта) запрашае падаваць дакументы на міжнародную канферэнцыю арганізаваную Лабараторыяй сацыяльнай памяці "Новыя даследаванні памяці ва Усходняй Еўропе (Украіна і Беларусь)".

Мерапрыемства адбудзецца 10 чэрвеня 2014 г. у Варшаве.


 Феномен памяці цікавіць зараз усё большае кола даследчыкаў, не толькі сацыёлагаў, але і антраполагаў, палітолагаў і культуролагаў. 


 Усходняя Еўропа ў ХХ ст. перажыла два таталітарызмы, генацыд, масавыя дэпартацыі і змены межаў. Памяць часцей за ўсё траўматычная і патрабуе спецыяльных навыкаў даследавання і асаблівага падыходу. Беларусь і Украіна знаходзіліся ў кантэксце, дзе на некалькі дзесяцігоддзяў быў парушаны механізм сацыяльнай памяці, ідэнтычнасць была перарваная праз таталітарную палітычную сістэму, якая больш-менш паспяхова блакавала перадачу зместу.   

Пасля распаду Савецкага саюза ў абедзвюх краінах адбылося хуткае "раставанне" памяці: з'явіліся - ў рознай ступені і ў розных маштабах - новыя, альтэрнатыўныя бачанні мінулага, новыя нацыянальныя героі, новыя ахвяры і, такім чынам, новыя канфлікты і "войны памяці".

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца развага над спецыфікай сацыяльнай памяці і даследаванні памяці ў гэтых дзвюх краінах. Таму нас цікавіць тое, якая сёння памяць ва Украіне і Беларусі, і тое, якім чынам яе вывучаюць.

Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы і аспіранты з Беларусі, Украіны, Польшчы ды іншых краін, якія займаюцца арыгінальнымі даследаваннямі памяці.

Плануецца правядзенне трох тэматычных панэлей, на якіх даследчыкі прэзентуюць свае праекты ці іх прамежкавыя вынікі.

Удзельнікам будзе прапанавана адправіць свае тэксты загадзя, што дазволіць наладзіць дыскусію між запрошанымі экспертамі ў гэтай тэме. Практычны характар канферэнцыі мае на ўвазе адкрытае абмеркаванне прадстаўленых дакументаў/праектаў. 

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца як прэзентацыя актуальных даследаванняў і развагаў пра спецыфіку посттаталітарнай памяці Усходняй Еўропы, так і метадалагічныя рэфлексіі і інтэграцыю навуковага асяродку, які займаецца гэтай праблематыкай.

Працоўныя мовы канферэнцыі: польская і ангельская (без сінхроннага перакладу). Калі ласка, пазначце, на якой мове будзе Ваш даклад.

Асобы зацікаўленыя ва ўдзеле могуць дасылаць свае тэзісы (да 250 словаў) і кароткае рэзюмэ на адрас Ганны Вылегалы : awylegala@ifispan.waw.pl. 
Тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2014 года. 

Удзельнікі канферэнцыі з Украіны і Беларусі могуць падаць заяўку на грант для пакрыцця выдаткаў на праезд і пражыванне ў Варшаве.

Каментары да навіны: