Cемінар-майстэрня ў "Галерэі Ў" 20-га траўня

2012-05-11

Аматары вуснай гісторыі!

Ласкава запрашаем наведаць даследчы семінар-майстэрню «Вусная гісторыя ў Беларусі: ратаванне памяці аб мінулым», які адбудзецца 20 траўня, у нядзелю, а 18-й гадзіне ў "Галерэі Ў" (Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а). Удзельнікі: Ірына Махоўская, Ірына Раманава, Вольга Іванова і некаторыя іншыя сябры каманды праекту архіва. Мерапрыемства праходзіць у межах выставачна-адукацыйнага праекта “Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп” (http://ygallery.by/exhibitions/0004421/), які праводзіцца 3 - 25 траўня 2012 г.

Каментары да навіны: