
Гісторыя беларускага гандлю: бізнэс і навука
2014-04-08
Цікавая ініцыятыва нарадзілася ў кіраўніцтва групы кампаній «Менка» некалькі гадоў таму – ўсебакова даследаваць гістрыю гандлю Беларусі ад старажытнасці да канца ХХ стагоддзя. У мінулым годзе была праведзеная канферэнцыя «Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання», а ў бліжэйшы час плануецца выданне навуковай манаграфіі «Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі».
Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю Беларусі ствараецца з канкрэтнай мэтай - аб'яднаць вакол сябе спецыялістаў у розных галінах ведаў: гісторыі, антрапалогіі, археологіі, сацыялогіі і г.д. для даследавання гісторыі гандлю Беларусі ад старажытнасці да канца ХХ ст. – тэмы занядбанай у айчыннай навуцы, але надзвычай цікавай і перспектыўнай.
Ужо 10 красавіка (чацвер) даследчы Цэнтр правядзе сваю Першую сэсію.
Праграма сэсіі наступная:
14.00 – 15.00. Адкрыццѐ Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю.
– Абгрунтаваннне неабходнасці стварэння Цэнтра, яго місія, мэты і задачы.
– Прэзентацыя сайта і форума, як інструментаў для каардынацыі працы Цэнтра.
– Анонс мерапрыемстваў Цэнтра, запланаваных на 2014 – 2015 гг.
– Справаздача аб падрыхтоўцы да выдання зборніка матэрыялаў канферэнцыі «Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання» (г. Мінск, 14 – 16 лістапада 2013 г.).
– Абвяшчэнне аб правядзенні ў кастрычніку 2014 г. воркшопа на тэму: «Крыніцы гісторыі рознічнага гандлю Беларусі».
15.00 – 15.30. Кава-паўза.
15.30 – 16.30. Прэзентацыя Канцэпцыі манаграфіі па гісторыі гандлю ў Беларусі.
– Прэзентацыя і абмеркаванне Канцэпцыі і Плана-праспекта навуковай манаграфіі, прысвечанай гісторыі гандлю на Беларусі.
Мадэратары сустрэчы: З.В. Шыбека, Р.А. Бягун.
Мерапрыемства адбудзецца 10 красавіка 2014 г. па адрасе: г. Мінск, пл. Свабоды, 15 (Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага),
Жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве просім зарэгістравацца, даслаўшы на адрас: history@menka.by кароткія звесткі аб сабе (прозвішча, імя, імя па бацьку; месца працы і пасада; вучоная ступень і навуковае званне, навуковыя інтарэсы; кантакты).
Даведкі па тэл.: (+375 17) 321–24–80, (+375 29) 873–98–19 і праз эл. пошту: history@menka.by (Бягун Рацібор Аляксандравіч).