Запрашаем на прэзентацыю ў Віцебску

2012-05-31

Мы радыя Вас запрасіць на прэзентацыю інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” (http://www.nashapamiac.org,http://vk.com/oral_history), першага беларускага он-лайн сховішча калекцый вусных успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі.

Мерапрыемства адбудзецца ў Віцебску 1 чэрвеня а 18-й гадзіне ў Культурна-гістарычным комплексе "Залатое кола Віцебска "Дзвіна" (вул.Чайкоўскага, 3).

На гэтай сустрэчы вы зможаце пазнаёміцца з прадстаўнікамі каманды архіва – Вольгай Івановай, Ірынай Кашталян і Мікітам Геерам. Вы пачуеце чаму так важна збіраць успаміны сведкаў гісторыі і захоўваць іх належным чынам, як праводзіць даследаванні з іх выкарыстаннем, што з сябе ўяўляе архіў, а таксама як можна далучыцца да такога праекта.

Мы гатовыя адказаць на Вашыя пытанні, прыходзьце, чакаем!

Уваход вольны!)

Каментары да навіны: