Канферэнцыя «Грамадскія пераломы і паваротныя моманты: макрападзеі скрозь прызму аўтабіяграфічнага расповеду»

2014-05-22

УКРАІНСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ ЦАРКВЫ
УКРАІНСКІ КАТАЛІЦКІ ЎНІВЕРСІТЭТ (Г.ЛЬВОЎ)
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ!

Запрашаем вас да ўдзелу ў навуковай канферэнцыі па вуснай гісторыі  «Грамадскія пераломы і паваротныя моманты: макрападзеі скрозь прызму аўтабіяграфічнага расповеду»,  якая адбудзецца 25 - 26 верасня 2014 г. у Львове.

Падзеі, якія цяпер перажывае Украіна, прыцягваюць вялікую ўвагу даследчыкаў па ўсім свеце, выклікаюць шмат неадназначных каментароў і вострую палеміку. Навукоўцы намагаюцца зразумець вытокі, высветліць сутнасць, прааналізаваць механізмы ды ацаніць уплыў гэтай з'явы і на ўзроўні грамадства ў цэлым, і на ўзроўні асобных сацыяльных груп, і на ўзроўні індывіда. Менавіта таму акадэмічная дыскусія пра значэнне паваротных гістарычных момантаў і той ролі, якую адыгрывае ў іх пэўная асоба, набывае асаблівую актуальнасць. Разам з тым паўстаюць пытанні асаблівасцей разумення ды адлюстравання гістарычных пераломаў, разрываў ды сацыяльных рэвалюцый ва ўспамінах непасрэдных сведкаў ды ўдзельнікаў такіх падзей: фармальных і нефармальных лідараў, герояў і антыгерояў, незалежных назіральнікаў ды непасрэдных актыўных удзельнікаў, прадстаўнікоў розных груп інтарэсаў ды дыстанцыйных груп падтрымкі.

Для даследчыкаў, якія карыстаюцца ў сваёй працы метадам вуснай гісторыі, дадзеная сітуацыя прапаноўвае новыя перспектывы ў вывучэнні «традыцыйных»  для вуснагістарычных даследаванняў тэм (зарыентаваных у першую чаргу на аналіз суб'ектыўнага вымярэння гісторыі ды атрымання ў ёй новага досведу, эмоцый ды перажыванняў), а таксама дадатковы вектар разваг адносна асноўных метадалагічных праблем вуснагістарычнага аналізу. Напрыклад: уплыў сацыяльных ідэнтычнасцей ды перакананняў даследчыка (гендэрных, нацыянальных, рэлігійных, паліычных да інш.) на спосаб вывучэння гістарычных пераломаў ды звязаныя з гэтым прафесійныя выклікі; этычныя аспекты інтэрв'юявання ды адносін між інэрв'юерам і рэспандэнтам у кантэксце вывучэння траўматычнага досведу; праблемы публічных рэпрэзентацый і апублікавання асабістых успамінаў удзельнікаў драматычных падзей ды іх інтэрпрэтацый. 

Сёння для айчыннага навукоўца новае значэнне набываюць пытанні пра ўплыў на даследчы працэс асабістай заангажаванасці ў падзеях, пра перавагі і рызыкі вывучэння гістарычнай з'явы знутры і звонку, пра (не)магчымасць захавання акадэмічнай дыстанцыі ды адасобленасці ад асабіста значнага аб'екта вывучэння, пра ролю рэспандэнта як партнэра ды суаўтара гісторыяпісання. Ці здабыты грамадствам і даследчыкамі новы грамадзянскі досьвед дазваляе інакш пабачыць, ацаніць ды інтэрпрэтаваць гісторыі людзей, якія перажылі Галадамор, вайну, дэпартацыі, палітычныя рэпрэсіі, змену палітычных рэжымаў, сацыяльныя катаклізмы? У які момант Падзея становіцца Мінулым, якре можна эфектыўна вывучаць метадамі вуснай гісторыі?

Для абмеркавання гэтых ды іншых актуальных пытанняў вуснагістарычных даследаванняў Украінская асацыяцыя вуснай гісторыі разам з УКУ ды Цэнтрам гарадской гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы праводзіць навуковую канферэнцыю ды запрашае да ўдзелу даследчыкаў розных галін гуманітарных ведаў, якія карыстаюцца метадам вуснай гісторыі.

Для абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы:

– метады аналізу ды праблемы інтэрпрэтацыі вуснагістарычных крыніц;
– асабістая гісторыя паваротных момантаў, гістарычных здзяйсненняў і вялікіх перамог;
– гістарычныя траўмы ды трагедыі ў ракурсе вуснагістарычнага расказу;
– улада, грамадства, чалавек праз прызму асабістага досведу;
– гістарычная постаць як сімвал эпохі;
– гендэрныя аспекты гістарычных пераломаў;
– інтэрв'ю як чалавечае ўзаемадзеянне: магчымыя эфекты аповеду для рэспандэнта;
– прафесійная этыка даследчыка ў кантэксце вывучэння балючых падзей мінулага.

Канферэнцыя адбудзецца ў Львове 2526 верасня 2014 г. (пра месца правядзення будзе паведамлена дадаткова).

Заяўкі просім дасылаць да 15 чэрвеня 2014 года на электронны адрас:  oralhistoryconference.Lviv@gmail.com. У  заяўцы просім пазначыць звесткі пра сябе, тэму ды коратка выкласці асноўныя тэзісы выступу (да 300 словаў).

Праезд, пражыванне ды харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі – за іх уласны рахунак.
Арганізацыйны ўнёсак – 150 грн.

Аркамітэт канферэнцыі
Гелінада Грынчанка (Харкаў),
Святлана Гуркіна (Львоў),
Аксана Кісь (Львоў),
Таццяна Пастушэнка (Кіеў).

 

Арыгінал тэкста ўзяты на сайце арганізатараў

Каментары да навіны: