Майстар-клас ад каманды БАВГ

2014-05-28

Шаноўныя аматары вуснай гісторыі! 

Мы трымаемся даўнейшай завядзёнкі праводзіць кожны год найцікавейшыя трэнінгі і воркшопы, каб навучыць усіх ахвочых асновам вуснагістарычнага даследавання.

Калі вы хочаце даведацца, якім чынам узяць найбольш інфарматыўнае інтэрв'ю, як паводзіць сябе з рэспандэнтам, якім чынам захаваць сабраны матэрыял і як яго выкарыстаць – прыходзьце на майстар-клас 28 чэрвеня ў Мінску

Вядуць мерапрыемства спецыялісты БАВГ з вялікім досьведам працы ў галіне вуснай гісторыі: Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Ірына Кашталян, Павел Сітнік.

Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня на электронны адрас info@nashapamiac.org. У заяўцы просім даслаць кароткія звесткі пра сябе, пазначыць матывацыю ўдзелу, досьвед у галіне вуснай гісторыі і свае кантакты.
На падставе пададзеных заявак будзе адабрана 15 удзельнікаў. Перавага будзе аддавацца тым, хто раней дашле заяўку.

Іншагароднім удзельнікам арганізатары кампенсуюць кошт праезду, пры неабходнасці арганізуюць начлег (у такім выпадку, калі ласка, падавайце заяўкі  да 15 чэрвеня).

Спяшайцеся, нашай камандзе ёсць, што расказаць!

Каментары да навіны: