Ірына Раманава збірае каманду

2014-05-31

ХХ стагоддзе прынесла беспрэтэндэнтнае насілле ў Еўропу: міжнародныя войны, рэвалюцыйнае і нацыянальнае насілле, массавыя рэпрэсіі, міжасабовы і хатні гвалт і г.д. Вызваленчае і рэпрэсіўнае насілле змешаны і размыты. Мэтанакіраваная палітычная і сацыяльная барацьба змешваюцца з «хуліганізмам» і банальнай чалавечай жорсткасцю… Насілле наклала свой адбітак на ўсе бакі жыцця грамадства першай паловы ХХ ст. 

Чакаецца, што ўдзельнікі секцыі абмяркуюць праблемы насілля ў гісторыі Беларусі ў еўрапейскім кантэксце першай паловы ХХ ст., яго наступствы і спадчыну, памяць аб ім, таксама даклады, прысвечаныя праблемам інтэрпрэтацыі і тэарэтызацыі насілля.

Секцыя міждысцыплінарная, аб’ядноўвае гісторыкаў, філосафаў, сацыёлагаў, тэарэтыкаў культуры і палітыкі.

Каардынатар секцыі Ірына Раманава.

Заяўкі можна падаваць да 2 чэрвеня на адрас: http://icbs.palityka.org/4th-international-congress-of-belarusian-studies.htm

Паводле palityka.org

Каментары да навіны: