Прэзентацыі ў Полацку і Віцебску

2012-06-04

1 чэрвеня ў Полацку і Віцебску адбыліся прэзентацыі он-лайн сховішча “Беларускі архіў вуснай гісторыі”.

Кіраўнік архіва Вольга Іванова распавяла студэнтам-гісторыкам, грамадскім актывістам і іншым зацікаўленым пра вусную гісторыю як навуковы накірунак, пра тое, якія тэндэнцыі ў захаванні ўспамінаў сведак гісторыі ў свеце існуюць, як важна для асэнсавання гісторыі Беларусі ў ХХ ст. вывучаць гістарычную памяць беларусаў. Каардынатар праекта Ірына Кашталян распавяла пра свой вопыт выкарыстання ў даследаванні вуснагістарычных крыніц. Вольга Іванова і Мікіта Геер прадэманстравалі магчымасці архіўнага парталу (http://nashapamiac.org).

Грамадскасць была запрошана да ўдзелу ў летніх экспедыцыях на Лепельшчыну і Палессе, а таксама ў восеньскім трэнінгу па тэорыі і практыцы збору вуснагістарычнага матэрыялу, яго апрацоўкі і захоўвання.


Каментары да навіны: