«Рэлігійны экстрэмізм ці праваабрончы рух вернікаў?»

2014-06-04

Шаноўнае спадарства,

Запрашаем на лекцыю-дыскусію «Рэлігійны экстрэмізм ці праваабрончы рух вернікаў?», прысвечаную праблемам рэлігійнага дысідэнцкага руху ў БССР у 1960-я – 1970-я гг. на прыкладзе дзейнасці Евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

Публічная крытыка савецкай улады з боку апазіцыйнай групы вернікаў Евангельскіх хрысціян-баптыстаў у пачатку 1960-х гадоў была якасна новай з’явай у праваабарончым руху БССР. Практычна яны былі першымі арганізаванымі дысідэнтамі ў краіне. У афіцыйным дыскурсе баптысты, якія дзейнічалі нелегальна, называліся экстрэмістамі. Падчас лекцыі будуць разгледжаны стасункі паміж вернікамі і дзяржаўнымі органамі, а таксама адлюстраваны асноўныя формы і метады праваабрончага руху Евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

У праграмме:

16.00 – 16.15 – Прадстаўленне удзельнікаў, група «Кружэлка»

16.15 17.00 – Даклад «Рэлігійны экстрэмізм ці праваабрончы рух вернікаў?»  (Таццяна Касатая)

17.00 – 17.30 – Дыскусія па гісторыі нон-канфармізма

17.30 – 18.00 – Гарбата, кава, танцы

Сустрэча адбудзецца: 7 чэрвеня з 16.00 да 18.00 у цэнтры Гародні.

Сустрэчу ладзіць: група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР «Кружэлка»

Папярэдняя рэгістрацыя праз e-mail: history.kruzhelka@gmail.com

Каментары да навіны: