Мы ўзялі Берлін!

2014-06-10

Зусім нядаўна ў Берліне ў рамках штогадовай сустрэчы EUSTORY – міжнароднай арганізацыі, якая аб’ядновае арганізатараў конкурсаў для моладзі ў шматлікіх краінах Еўропы – Беларускі архіў вуснай гісторыі прадставіў сваю дзейнасць і конкурс «1939 год у памяці жыхароў Беларусі».

Падчас сустрэчы каардынатар конкурса Вольга Цадко расказала пра тое, як прайшоў інфармацыйны этап конкурсу і якія чакаюцца вынікі. У рамках воркшопа ўдзельнікі мерапрыемста з розных краін прадставілі візуальныя сродкі інфармавання і заахвочвання да ўзелу ў сваіх конкурсах. 

Падчас абмеркаванняў падымаліся такія пытанні, як матывацыя моладзі і настаўнікаў да ўдзелу ў падобных мерапрыемствах, крытэры ацэнкі працаў, пошук спонсараў і г.д.

У мерапрыемтве прымала ўдзел Міністр адукацыі Сільвія Лёрман, а таксама пераможцы мінулых конкурсаў.

Copyright Körber Foundation / David Ausserhofer

Кожны год EUSTORY прапануе ўдзельнікам конкурсаў па ўсей Еўропе далучацца да акадэмічных актыўнасцей па розных гістарычных кірунках. Напрыклад, у гэтым годзе, удзельнікі нашага конкурса маюць магчымасць трапіць на семінары ў Нарвегію і Эстонію.

Каментары да навіны: