Даследуем спадчыну з «Талакой»

2014-06-17

Палявыя даследаванні, арганізаваныя «Талакой», маюць адбыцца ў некалькі этапаў:

4,5,6 ліпеня – правабярэжжа Дняпра,

10 – 22 ліпеня – левабярэжжа Дняпра.

Прыкладныя тэмы даследавання:

– Фальклор і этнаграфія рэгіёну;

– Дыялекты памежнай зоны;

– Стараабрадніцтва;

– Узаемаадносіны з габрэйскім насельніцтвам;

– Згадкі пра казакоў;

– Традыцыі і побыт мясцовай шляхты;

– Дзейнасць Булак-Булаховіча;

– Перыяд нямецкай акупацыі (у раёне знаходзілася гета).

Жадаючым прыняць удзел трэба:

– Падаць заяўку з наступнымі звесткамі: прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, адрас прапіскі і копію першай старонкі пашпарта да 25 чэрвеня на адрас:  Talakahomel@gmail.com (гэта неабходна для атрымання пропуску ў памежную паласу);

– Аплаціць мыту за знаходжанне ў памежнай зоне ў любым аддзяленні Беларусбанку (30 тбр.).

Пропуск і квітанцыя будуць дзейнічаць цягам году.

Не забудзьце ў заяўцы пазначыць час удзелу ў экспедыцыі.

Каментары да навіны: