«Вусная гісторыя як важны складнік краязнаўчай дзейнасці»

2014-06-18

21-23 кастрычніка 2014 года  ў памяшканні Вінніцкай АУНБ ім. К. А. Ціміразева (г. Вінніца, вул. Саборная, 73) адбудзецца IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вусная гісторыя як важны складнік краязнаўчай дзейнасці».

Для абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы:

• Вуснагістарычныя даследаванні: тэорыя і практыка;

• Даследчыя праекты па вуснай гісторыі ва Украіне;

• Вусная гісторыя ў бібліятэчнай справе і адукацыі;

• Метад вуснай гісторыі ў даследаванні калектыўнай памяці;

•Гісторыя дзяржавы, рэгіёну, населенага пункта, чалавека скрозь прызму вуснагістарычных даследаванняў;

•Вывучэнне гісторыі штодзённасці метадам вуснай гісторыі.

Праграма Канферэнцыі ўключае пленарнае, секцыйныя і выязное паседжанні. Падчас працы форуму будуць арганізаваныя кніжныя выставы з фонду Вінніцкай АУНБ ім. К. А. Ціміразева, дэманстравацца фільмы, відэа- і фоназапісы ўспамінаў сведкаў гістарычных падзей.

Плануецца публікацыя матэрыялаў Канферэнцыі ў навуковым зборніку.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 жніўня 2014 г., тэксты дакладаў і паведамленняў – да 1 верасня 2014 г. Артыкулы павінны быць аб'ёмам да 10 старонак у электронным і друкаваным выглядзе, з анатацыямі і ключавымі словамі, адпаведна аформленыя.

Для ўдзелу просім дасылаць заяўкі, якія змяшчаюць звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, пасаду, кола навуковых інтарэсаў), кантактную інфармацыю (адрас электроннай пошты і кантактны тэлефон), тэму выступлення.

Аргкамітэт Канферэнцыі пакідае за сабой права на адбор матэрыялаў выступу і далейшага апублікавання ў навуковым зборніку.

Паведамленне аб прыняцці або адхіленні заявак будуць адпраўленыя аўтарам да 15 верасня 2014 года.

Аўтары адказваюць за паўнату асвятлення вывучаемых пытанняў, сістэмнасць выкладу, дакладнасць прыведзеных фактаў, спасылак на крыніцы, напісання імёнаў, геаграфічных назваў і да т.п.

Тэкст павінен быць складзены ў рэдактары Microsoft Word без нумарацыі старонак. Шрыфт Times New Roman, кегль тэксту 12. Арыентацыя ліста кніжная (альбомная не дазваляецца). Палі наступных памераў: правае – 15 мм, верхняе, ніжняе і левае 20 мм. Абзац павінен мець наступны фармат: Меню-Фармат-Абзац: водступ злева і справа 0 см; першы радок водступ 1,25 см; інтэрвалы перад абзацам і пасля 0 см; інтэрвалы паміж радкамі  1,5 см; выроўніванне па шырыні. Іншае афармленне абзацаў не дапускаецца. Злучок мусіць адрознівацца ад працяжніка (працяжнік з абодвух бакоў аддзяляецца прабеламі). Словы паміж сабой падзеленыя толькі адным прабелам. Двухкоссі выкарыстоўваюцца толькі друкаваныя «». Усе гэтыя параметры павінны быць ва ўсім тэксце рукапісу.

Спасылкі на выкарыстаную літаратуру або крыніцу ў тэксце абазначаюцца арабскімі лічбамі ў квадратных дужках, напрыклад [1]. Пры ўказанні канкрэтных старонак у цытуемым выданні абавязкова трэба паказваць, што гэта менавіта нумары старонак, а не нумар пазіцыі ў спісе выкарыстанай літаратуры, напрыклад: [1, с. 2], а не [1, 2]. 

Пералік выкарыстаных крыніц і літаратуры змяшчаецца ў канцы артыкула, нумаруецца згодна з парадкам згадкі ў тэксце. Абавязкова падаецца адрас доступу да Інтэрнэт-рэсурсу, калі такія спасылкі ёсць у тэксце рукапісу. Бібліяграфічныя апісанні павінны адпавядаць дзяржаўным стандартам.

Матэрыялы дакладаў, паведамленняў дасылаць на адрас:

Вінніцкая АУНБ ім. К.А.Ціміразева, вул. Саборная, 73, г. Вінніца, 21050

Тэл. / Факс (0432) 35-23-94; тэл: 56-27-92, 67-32-07, 56-28-24, 35-51-97

e-mail: kraev@library.vn.ua; zastupnik@library.vn.ua; inform@library.vn.ua

Кантактныя асобы: Слацюк Г. М., Сенік Л.Б., Катуз Т. В., Цымбалюк П. І.

Арганізатары мерапрыемства:

Упраўленне культуры і турызму Вінніцкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, Вінніцкая абласная універсальная навуковая бібліятэка ім. К.А.Ціміразева, Грамадская арганізацыя «Асацыяцыя бібліятэк Віннічыны».

Арыгінал тэкста ўзяты на  oralhistory.com.ua

Каментары да навіны: