Выстава «Заходнебеларуская Атлантыда»

2014-09-10

Галоўная ідэя выставы – прадэманстраваць вераснёўскую кампанію 1939 года, у якой  брала ўдзел шмат ураджэнцаў заходнебеларускіх ваяводстваў міжваеннай Польшчы. Таксама на выставе будзе паказана мірнае жыццё Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. праз арыгінальныя фотаздымкі, дакументы і рэчы таго часу.

Важнае месца ў экспазіцыі надаецца тэме мабілізацыі беларусаў у Войска Польскае. У сакавіку 1939 года ў Другой Рэчы Паспалітай пачаліся скрытыя мабілізацыйныя мерапрыемствы, у выніку якіх у польскую армію была прызвана значная колькасць заходніх беларусаў. Пасля ўсеагульнай мабілізацыі, якая была праведзена ў канцы жніўня 1939 года, у шэрагі Войска Польскага было залічана каля 70 тыс. беларускіх мужчын.

Сярод іншых экспанатаў на выставе можна будзе ўбачыць формы афіцера Войска Польскага, жаўнера пяхотнага палка і марака пінскай рачной флатыліі.

Усяго на выставе будзе экспанавацца каля 300 прадметаў, большая частка з якіх арыгіналы.

Адкрыецца выстава 12 верасня 2014 г. а 17.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплекса «Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»  (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе).

Наведаць выставу можна штодзень акром панядзелка  з 9.00 да 17.00  да 12 лістапада 2014 года.

Паводле: zaslaue.museum.by

Каментары да навіны: