
Канферэнцыя, дзень першы (фотарэпартаж)
2014-09-26
Першы дзень канферэнцыі выдаўся надзвычай насычаным. Польскія і беларускія даследчыкі адмяркоўвалі падзеі восені 1939 года – іх значэнне для абедзьвюх краін пераацаніць складана.
На пленарным паседжанні спецыялісты розных галін навукі разважалі над інтэрдысцыплінарнасцю вуснай гісторыі.
Ігар Мельнікаў правёў экскурсію па сваёй забароненай выставе, а прыканцы сустрэчы Ягор Сурскі прэзентаваў дакументальную стужку пра памяць аб 1939 годзе і цяжкую працу вуснага гісторыка.
Заўтра будзем слухаць новыя цікавыя даклады, прысутнічаць на прэзентацыя свежай кнігі Анатоля Трафімчыка і ўзнагароджваць пераможцаў конкурса «1939 год у памяці жыхароў Беларусі».