Гісторыя памежжа

2014-09-26

Вызначана канчатковая праграмма вандроўкі «Мінскае кола. Памежжа (1921-1939 гг.)», якая адбудзецца ў нядзелю, 28 верасня, у межах канферэнцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі «Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі» 

Аўтар і нязменны вядоўца серыі вандровак «Мінскае кола» – гісторык і экскурсавод Павел Каралёў.  

Экскурсія будзе праходзіць па наступным маршруце (180 км): 

Сёмкава.

Сядзібна-паркавы комплекс апошняга мінскага ваяводы Адама Хмары 18 ст. Жыццё маёнтка ў 1920-30-я гг.

Заслаўе.

Рэшткі “дотаў” (доўгачасовых агнявых кропак) і лініі загароды, былыя памежныя казармы. Праваслаўня Царква Праабражэння Гасподня, колішні Кальвінскі збор (1577 г.). Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1779 г.)

Экскурсія і гістарычная рэканструкцыя гісторыка Ігара Мельнікава, стваральніка выставы «Заходнебеларуская Атлантыда»

Новае поле.

Сядзібна-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх. Агляд палаца, гаспадарчых пабудоў. Мясцовая шляхта ў 1920-21 г.

Ракаў.

Вядомая сталіца кантрабандыстаў 1920-1930-х гг. Старыя каталіцкія могілкі. Наведванне пахаванняў забітых падчас пераходу савецка-польскай мяжы. Праваслаўная Праабражэнская царква (1793 г.). Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1906 г.). 

Вялікія Навасёлкі

Палац сям’і Кастравіцкіх (1820-30-я гг.). Магіла паэта Каруся Каганца.

Койданаў (Дзяржынск).

Польскі нацыянальны раён у 1930-я гг. Пакроўская царква (1851 г.), касцёл святой Ганны (другая палова 18 – 20 ст.). Замчышча (месца размяшчэння былога замка і Кальвінскага збора).

Негарэлае.

Памежная станцыя паміж СССР і Польшчай у 1921 – 1939 г. Апошні прыпынак з боку Савецкага саюза перад Польшчай (да 1939 г.).

Збор а 8.00 гадзіне раніцы каля ўваходу ў будынак Інстытута Культуры (вул. Рабкораўская, 17) . Белы аўтобус АН0756-5.  

Экскурсія бясплатная. Свае заяўкі дасылайце на адрас: info@nashapamiac.org, у заяўцы трэба пазначыць імя і нумар тэлефона.

Кантакты для сувязі: +375 29 3975215 (Вольга), +375 29 5712611 (Валерыя).

Каментары да навіны: