Наш Вуснагістарычны Форум

2014-11-12

Спяшаемся паведаміць усім сябрам БАВГ і  паплечнікам ў даследчай працы на ніве вуснай гісторыі, што на нашым сайце цяпер ёсць уласны форум: Форум БАВГ - дыскусіі аб вуснай гісторыі ў Беларусі

Запрашаем усіх ахвочых далучацца да абмеркавання як агульных тэм сусветнай гістарыяграфіі, так і злабадзённых праблем вуснагістарычнай галіны ў Беларусі, у тым ліку і пытанняў, датычных дзейнасці нашага архіву.

Наш форум адкрыты для любых прапаноў, заўваг і крытыкі – будзем рады пачуць і абмеркаваць разам з вамі самыя вострыя і правакацыйныя пытанні.

Спадзяемся, што форум стане дадатковай пляцоўкай для камунікацыі, згуртавання і пашырэння кола прыхільнікаў дадзенага гістарычнага накірунку ў Беларусі.

Канферэнцыя “Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі”, арганізаваная сёлета БАВГ, прадэманстравала надзвычайную цікавасць да гэтай тэмы і яе даследчую актуальнасць - падчас канферэнцыі было пастаўлена  вялікая колькасць  пытанняў і палемічных праблем, якія патрабуюць далейшага дадатковага  вывучэння і больш шырокага абмеркавання.

Таму адным з першых на форуме мы стварылі адмысловы раздзел, прысвечаны гэтай праблематыцы: "1939 год у гісторыі Беларусі"

Тут, на старонках нашага форума, усе зацікаўленыя як з ліку прафесійных навукоўцаў, так і аматараў айчыннай гісторыі змогуць далучыцца да далейшай дыскусіі на тэму   драматычных падзей восені 1939 г., а таксама іх вытокаў і наступстваў.

Каментары да навіны: