Круглы стол “Вусная гісторыя і гістарычная памяць: новыя выклікі”

2014-11-29

Запрашаем ўсіх зацікаўленых

на Круглы стол

“Вусная гісторыя і гістарычная памяць: новыя выклікі

(19 снежня 2014 года, 18.00, г. Мінск)

Вусная гісторыя як навуковы і адукацыйны накірунак паварочвае нас да новых ракурсаў вядомых і не вельмі тэм у беларускай гісторыі, дапамагае звароту да "балявых кропак" нашай гістарычнай памяці. Гэта важна, бо шлях ігнаравання апошніх не вылечвае, а робіць праблему іх асэнсавання больш глыбокай, не вучыць наступныя пакаленні не паўтараць папярэдніх памылак. Асноўная складанасць для актыўнага выкарыстання ўспамінаў сведак часу у беларускай гуманістыцы палягае не толькі ў частай закасценеласці падыходаў спецыялістаў, а таксама ў рэдкай гатоўнасці нават незалежных гісторыкаў укладаць дастаткова вялікі аб’ём часу для працы з імі. Таксама перашкаджае прасоўванню вуснай гісторыі і недахоп традыцыйных даследаванняў па асноўных тэмах, якія б склалі факталагічны базіс для міждысцыплінарнага разгляду.

Запрашаем пагаварыць пра гэтыя і іншыя праблемныя моманты вуснай гісторыі і гістарычнай памяці падчас нашага круглага стала. У дадатак вы пачуеце ад даследчыкаў і экспертаў нашага праекта пра вынікі працы за 2014 г. і будучыя планы, пазнаёміцеся з практычнымі прадуктамі нашай дзейнасці. Сярод уздымаемых намі тэм будуць: асэнсаванне падзей 1939 года, Чарнобылю, голаду, яўрэйскага жыцця па ўспамінах жыхароў Беларусі, выкарыстанне вуснай гісторыі ў нефармальнай адукацыі і вывучэнні гісторыі сям’і. Кожны ўдзельнік мерапрыемства зможа ўнесці свае прапановы ці выказаць заўвагі для паляпшэння і пашырэння накірункаў будучай дзейнасці нашага архіва.

Калі вы хочаце паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве, калі ласка, дасылайце заяўкі з пазначэннем кантактнай інфармацыі на адрас info@nashapamiac.org . Апошні тэрмін падачы: 15 снежня 2014 года. Арганізатары аплочваюць праезд (па наяўных квітках) і пры неабходнасці пражыванне (у такім выпадку просьба падаваць заяўку да 12 снежня).

Мерапрыемства пройдзе ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханэса Раў “IBB” (http://ibb.by/conference) па адрасе г. Мінск, пр. Газеты Праўда, 11, клубны пакой (першы паверх).

 

Тэлефон для кантактаў: + 375 29 358 31 84 (Павал)

Каментары да навіны: