“Пытанні гісторыі нонканфармізму ў БССР”

2014-12-01

Група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР “Кружэлка” запрашае на круглы стол “Пытанні гісторыі нонканфармізму ў БССР”

Час правядзення – 6 снежня (субота), з 14.00 да 18.00.

 

Плануюцца наступныя даклады:

Віктар Сямашка. Тэорыя чатырох авангардовых рэвалюцыяў

Таня Сяцко. Гендарная і сексуальная ідэнтычнасць беларускага мастацтва

Уладзімір Валодзін. Выключэнне Кіма Хадзеева з універсітэта (на фоне барацьбы з “бязродным касмапалітызмам” на філалагічным факультэце БДУ ў 1949 годзе)

Таццяна Касатая. Самвыдаў евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР

Ягор Сурскі. Згадкі ў аўтабіяграфічнай прозе Алеся Адамовіча пра “Дом Мастака” як месца сустрэчы мінскіх нонканфармістаў

 

Таксама плануюцца кава-паўза, агульная дыскусія і піццё гарбаты ў нязмушанай абстаноўцы па завяршэнні дыскусіі.

На круглы стол запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя, асабліва такой гісторыяй, якой няма у падручніках.

Удзел, натуральна, бясплатны. Просім аб папярэдняй рэгістрацыі праз электронную пошту: history.kruzhelka на gmail.com

Крыніца: "Кружэлка" – група па даследаванні нонканфармізму ў БССР

Каментары да навіны: