Прэзентацыя фільма "Восень 1939: на мяжы памяці" ў Варшаве (+Трэйлер)

2014-12-11

4 снежня ў Варшаўскім Клубе каталіцкай інтэлігенцыі  (Klub Inteligencji Katolickiej) адбылася прэзентацыя фільма  Ягора Сурскага "Восень 1939: на мяжы памяці". Дадзеная дакументальная кінастужка была знятая ў рамках даследчага праекта  БАВГ, прысвечанага  праблематыцы існавання ўсходняй мяжы Польшчы на тэрыторыі Беларусі ў пэрыяд 1921–1939 гадоў.

На праглядзе прысутнічалі сведкі падзеяў, якія сустрэлі 1939 год на тэрыторыі Беларусі, а пазней пасяліліся ў Польшчы. Шмат хто з прысутных пацвердзіў засведчаны героямі фільма факт захавання мяжы 1939 года пасля прыхода саветаў. Гледачы праявілі вялікую зацікаўленасць да тэматыкі нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, якая ўздымаецца ў фільме. Падчас выніковага абмеркавання ўдзельнікі прагляду адзначылі важнасць метадаў вуснай гісторыі ў вызначэнні агульначалавечых фактараў сэнсу і ролі гісторыі ў жыцці чалавека, што надзвычай актуальна сёння як для палякаў, так і беларусаў.

 

Каментары да навіны: