«Канструюючы "савецкае"» ў Пецярбургу

2015-01-04

Факультэт гісторыі Еўрапейскага Ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу запрашае на канферэнцыю «Канструюючы “савецкае”? Палітычная свядомасць, паўсядзённыя практыкі, новыя ідэнтычнасці», 17-18 красавіка 2015 г.

На чарговай канферэнцыі прапануюцца для абмеркавання, сярод іншых, наступныя тэмы:

• апазіцыйнасць, аўтарытарызм і палітычная культура
савецкага грамадства;

• вытворчасць ведаў у Савецкім Саюзе: навука, адукацыя і ідэалогія;

• гісторыя тэхналогій у СССР: вялікія праекты і лакальныя актары;

• хабары, блат і патранаж: нефармальныя сувязі ў структуры савецкага
грамадства;

• сац.пакет па-савецку: ахова здароўя, жыллёвае будаўніцтва, піянерскія лагеры,
зарплаты і пенсіі;

• гендар і ўзрост у савецкай сацыяльнай і сімвалічнай прасторы;

• НЭП, адліга, перабудова: выклікі рэформаў і здольнасць да змены;

• Савецкі Ўсход у рэлігійным і нацыянальным кантэксце;

• канструяванне савецкага па-за межамі: транснацыянальныя і міжнародныя
працэсы;

• праца і адпачынак па-савецку;

• абліччы вайны: баявыя дзеянні, ваенная штодзённасць, мілітарызацыя
грамадства.

Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты-старшакурснікі і аспіранты, якія спецыялізуюцца ў вобласці гуманітарных і сацыяльных навук. Прадугледжваецца толькі вочны ўдзел. Працоўныя мовы канферэнцыі – руская і ангельская.

Да пачатку канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік адабраных тэзісаў. Праграмы папярэдніх канферэнцый даступныя па адрасе: www.eu.spb.ru/history/projects/constructing-the-soviet.

Арганізатары могуць ўзяць на сябе аплату праезду і пражывання толькі часткі іншагародніх удзельнікаў канферэнцыі. Тым, хто мае патрэбу ў фінансаванні, прапануецца напісаць кароткае абгрунтаванне і прыкладны аб'ём неабходных сродкаў.

Заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2015 г. па адрасе constructing2015@gmail.com. Заяўка складаецца з: CV, тэзісы, абгрунтаванне неабходнасці фінансавання.

Патрабаванні да тэкстаў:

• аб'ём не больш за 15 тысяч знакаў (уключаючы прабелы і спасылкі);

• файл MS Word; шрыфт Times New Roman, 12 кегель, інтэрвал 1.5;

• пастаронкавыя зноскі ў аўтаматычным рэжыме;

• спіс крыніц і літаратуры не патрабуюцца.

У якасці ўзору рэкамендуецца выкарыстоўваць зборнікі матэрыялаў мінулых канферэнцый, змешчаныя ў вольным доступе на сайце выдавецтва Еўрапейскага Ўніверсітэта: www.eupress.ru/books/index/view/series/15.

Актуальная інфармацыя і аператыўная сувязь з арганізатарамі канферэнцыі па электроннай пошце і праз старонкі ў сацыяльных сетках http://vk.com/club59115149 і https://www.facebook.com/constructing.

Чакаем вас у Еўрапейскім Універсітэце ў Санкт-Пецярбургу!

Каментары да навіны: