Калядкі ў БАВГ (+Аўдыё)

2015-01-07

У свята Нараджэння Хрыстова і падчас вясёлых калядных святкаў прапануем вам паслухаць запісы калядных спеваў з нашага архіўнага фонду і атрымаць у падарунак цудоўны святочны настрой.

Калядкі былі запісаныя ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Першая песня "Ой, Радуйся, Земля!" на Палессі шырока выконваецца як калядны гімн у царкве і адначасова з'яўляецца ўлюбёным спевам калядоўшчыкаў. Мы ж маем магчымасць пачуць непаўторны палескі каларыт гэтага песні ў выкананні жыхаркі вёскі Кажан-Гарадок:

Наступная калядная песня "Я умом ходила в город Вифлеем" таксама мае мілагучнае самабытнае выкананне:

 

Разглядаемы намі запіс палескіх калядных традыцый са збору берасцейскага этнографа Сафронія Жлобы ўтрымлівае даволі ўнікальны расповед пра своеасаблівы абрад калядавання. На вялікі жаль, якасць інтэрв'ю кепская, бо арыгінал быў запісаны на касету яшчэ ў канцы 90-х. Аднак, калі ўважліва праслухаць прадстаўлены ніжэй урывак, то можна зрабіць вынік, што апісаны ў Кажан-Гарадку абрад вельмі падобны на так званых "Цароў Каляды" – святочнае карнавальнае дзейства, якое ўнесена ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА і лічацца арыгінальнай лакальнай традыцыяй вёскі Семежава. Магчыма, дадзены палескі "прэцэдэнт" паказвае, што "шэсце" калядных "Цароў" традыцыйна распаўсюджана было значна шырэй і не абмяжоўвалася выключна Капыльскім раёнам:

 

Каманда БАВГ зычыць ўсім вясёлых святак!

Каментары да навіны: