"Відэа і фільмы як прылады грамадскай кампаніі"

2015-01-11

Чэшская праваабарончая арганізацыя "Чалавек у бядзе" (People in Need) аб'яўляе конкурс на ўдзел у міжнароднай відэа-школe, якая пройдзе з 1 па 8 сакавіка 2015 гада ў Празе. Відэа-школа "Відэа і фільмы як прылады грамадскай кампаніі" прызначана для супрацоўнікаў праваабарончых і іншых НКА, а таксама  грамадзянскіх актывістаў, якія жадаюць актыўна выкарыстоўваць відэа ў якасці прылады сваёй дзейнасці. У межах конкурсу будуць абраны 3 удзельнікі з Беларусі. У відэа-школe таксама прымуць удзел прадстаўнікі з Азербайджана, Малдовы (Прыднястроўе), Расіі і Ўкраіны.

Відэа-школа будзе праходзіць паралельна з найбуйнейшым у свеце фестывалем праваабарончага кіно, міжнародным фэстам "Адзін свет" у Празе http://www.oneworld.cz/2014/ , які штогод праходзіць як у Чэхіі, так і ў іншых краінах свету (Бельгіі, Нямеччыне, ЗША, Беларусі, Кіргізіі ды іншых).

Падчас фестывалю ўдзельнікі будуць мець магчымасць не толькі паглядзець новыя трэнды ў вобласці сучаснага дакументалістыкі але непасрэдна сустрэцца з сапраўднымі кінематаграфістамі, з якімі змогуць наладзіць супрацоўніцтва.

Навучанне будзе праводзіцца на рускай мове, веданне ангельскай мовы не з'яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу, але вітаецца, паколькі працоўнымі мовамі фестывалю з'яўляецца чэшская і ангельская.

Удзельнікі відэа-школы

  - пазнаёмяцца з паспяховымі прыкладамі відэа-кампаній;

 - атрымаюць практычныя навыкі здымак відэа;

 - даведаюцца пра розныя стратэгіі распаўсюду відэа і фільмаў;

 - набудуць практычныя навыкі па выкарыстанню новых медыя для правядзення
кампаній;

 - атрымаюць набор фільмаў, прысвечаных грамадзянскай актыўнасці і
праваабарончай тэматыцы;

 - атрымаюць магчымасць выйграць міні-грант для замацавання практыкі
выкарыстання відэа і фільмаў у працы сваёй арганізацыі;

 - змогуць скарыстацца даўгачаснай падтрымкай цьютара для распрацоўкі
ўласных відэа;

 - атрымаюць магчымасць наведаць адзін з найбуйнейшых у свеце фестываляў
праваабарончага кіно - міжнародны фэст "Адзін свет" у Празе.

Відэа-школа ўключае

трэнінг: 1 сакавіка - 8 сакавіка 2015 г., Прага, Чэшская рэспубліка

рэалізацыя ўласных праектаў у межах міні-грантаў: красавік - лістапад 2015 года.

Досвед відэаздымак вітаецца, аднак не з'яўляецца ўмовай удзелу ў школе. Удзельнікі павінны з сабой прывезці кампутар (з праграмай для рэдагавання); камеру ці фотаапарат з функцыяй здымання, штатыў. Патрабуюцца базавы досвед выкарыстання новых медыя (на ўзроўні карыстальніка Вконтакте/фейсбука).

Удзельнікам аплачваецца пражыванне і харчаванне, будуць пакрывацца выдаткі на дарогу.

Просім зацікаўленых дасылаць свае рэзюмэ і суправаджальныя лісты да 18 студзеня 2015 г. па адрасе marketa.kocnarova@peopleinneed.cz

Каментары да навіны: