Конкурс відэа-інтэрв’ю “Памяць Народа”

2015-01-16

Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэа-інтэрв’ю для моладзі “Памяць Народа”. Галоўная ідэя конкурсу – зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.

Для ўдзелу ў конкурсе мы прапануем правесці біяграфічную размову з людзьмі сталага веку, запісаць ўспаміны на відэа, а самыя цікавыя з іх даслаць альбо перадаць арганізатарам Конкурса. Незалежнае журы і галасаванне вызначаць трох пераможцаў, якіх чакаюць каштоўныя ўзнагароды!

Прэзентацыі конкурса “Памяць Народа”, дзе можна будзе пазнаёміцца з досведам вусных гісторыкаў і пабачыць, наколькі цікавымі бываюць успаміны сведкаў часу, адбудуцца ва ўсіх абласных гарадах:

Віцебск – 26 студзеня,

Гародня – 29 студзеня,

Магілёў – 2 лютага,

Гомель – 7 лютага,

Берасце – 17 лютага.

Усе падрабязнасці конкурсу, час і месца абласных прэзентацый будуць агучаны падчас вялікай віртуальнай прэзентацыі “Памяці Народа” на сайце БАВГ http://nashapamiac.org/, МГА “Гісторыка” http://my-historica.org/, на старонках Конкурса ў сацыяльных сетках (ВКонтакце, Facebook) і ў СМІ.

Чакайма Вашага ўдзелу!

Каментары да навіны: