"Вусная гісторыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: сучасныя даследчыя сферы, выклікі і спецыфіка"

2015-01-19

Вусная гісторыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: сучасныя даследчыя сферы, выклікі і спецыфіка.

Лодзь (Польшча), 17-18 верасня 2015 г.

CALL FOR PAPERS

У апошнія некалькі год вусная гісторыя набывае ўсё больш і больш папулярнасці ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, як у акадэмічным асяродку, так і па-за яго межамі. Нельга перабольшыць важнасць пашырэння мясцовых ініцыятываў накіраваных на запісванне гісторыі і распаўсюджванне веды пра мінулае рэгіёну. У той жа час вусная гісторыя робіцца ўсё больш інстытуцыялізаванай: адразу ў некалькіх краінах пачынаюць стварацца архівы і навуковыя асацыяцыі, інтэнсіфікуецца міжнароднае супрацоўніцтва ў дадзеным кірунку.  

Папулярнасць вуснай гісторыі з'яўляецца вельмі пазітыўным феноменам, што ў сваю чаргу дазваляе ўзняць разнастайныя пытанні і праблемы. У адрозненні ад Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі, дзе вусная гісторыя была прадстаўлена ўжо доўгі час, даследчыкі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы працягваюць распрацоўваць этнічныя, метадалагічныя і прававыя стандарты ў сваёй галіне. Гэтыя стандарты неабходныя для запісу, захавання і рэдагавання інтэрв'ю, а таксама для іх публікацыі.

Таму дадзеная канферэнцыя імкнецца паставіць пытанне адносна спецыфікі вуснай гісторыі ў нашым рэгіёне. Ці існуе яна і што сабой уяўляе? Нас цікаваць вышэйузгаданыя этнічныя і прававыя выклікі, але мы таксама хочам даведацца, ці патрабуе вусная гісторыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе асаблівай і адметнай метадалогіі і спосабу ўспрымання ў параўнанні з сваім заходнім эквівалентам. На Захадзе вусная гісторыя была водгукам на неабходнасць запісваць лёсы тых груп, якія папярэдне былі пазбаўленыя такога права з боку традыцыйнай гістарыяграфіі – этнічныя меншасці, жанчыны, працоўныя і г.д. Пакуль жа відавочным трэндам для вуснай гісторыі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе з'яўляецца запіс расповедаў тых груп, якія былі маргіналізаваныя недэмакратычнымі рэжымамі былога Савецкага блоку, і чые гісторыі заставаліся па-за межамі афіцыйна зацверджанай гістарыяграфіі – ахвяры рэпрэсіяў і дэпартацый, палітычная апазіцыя, чальцы пасляваеннага антыкамуністычнага падполля, ацалелыя падчас Халакосту і г.д. Першынства гэтых тэм пакідае выразны адбітак на вуснай гісторыі ў рэгіёне. Стоячы напярэдадні змены пакаленняў, мы мусім задацца пытаннем аб тэмах і тыпах інтэрв'ю, якія будуць фармаваць будучыню вуснай гісторыі ў нашым рэгіёне.

Мы бы хацелі сфакусіраваць увагу на вуснай гісторыі ў такіх краінах як Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Германія, Украіна ды Беларусь. Мы запрашаем як навукоўцаў, так і прадстаўнікоў не акадэмічнай сферы, якія маюць прафесійныя дачыненне да вуснай гісторыі, дасылаць нам прапановы сваіх дакладаў. Мажлівымі, але не вычарпальнымі, тэматыкі могуць быць:

  • - спецыфіка метадалогіі вуснай гісторыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе;
  • - этнічныя і прававыя праблемы, датычныя запісу, збору і публікацыі біяграфічных расповедаў;
  • - архівы і архівізацыя інтэрв'ю;
  • - інстытуцыялізацыя, фінансавая структура і ўзаемаадносіны паміж разнастайнымі даследчымі групамі;
  • - актуальныя надзённыя тэмы і тэмы важныя ў будучым – дыскусія аб будучыні вуснай гісторыі ў рэгіёне.

Мы зацікаўленыя ў дакладах, якія засяроджаныя на спецыфіцы (нацыянальнай, лакальнай, тэматычнай) case study, гэтаксама як і ў тых, што выкарыстоўваюць параўнальны аналіз. Тэзісы ж датычныя тэарэтычных праблем мусяць быць непасрэдна звязанымі з кантэкстам краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Асноўнымі запрошанымі выступоўцамі па праблематыцы канферэнцыі будуць Аляксандр фон Плато (Alexander von Plato) - FernUniversity in Hagen і Міраслаў Ванек (Miroslav Vaněk) - The Institute of Contemporary History, Academy of Sciences of the Czech Republic.

Для афармлення заяўкі запоўніце, калі ласка, фармуляр (Registration form) разам з кароткім рэзюмэ і дашліце па адрасе oral.history.lodz@gmail.com не пазней за 28 лютага 2015 г. Вынікі будуць паведамленыя да 31 сакавіка 2015 г. 

Поўны грашовы ўнёсак для ўдзелу ў канферэнцыі складае 250 PLN/60 EUR; ільготны ўнёсак для студэнтаў і аспірантаў - 100 PLN/25 EUR. Удзельнікі ж з Беларусі і Украіны будуць мець магчымасць не аплачваць грашовы збор і атрымаюць кампенсацыю транспартных коштаў!  

CALL for papers (pdf.-)

Арганізатары канферэнцыі:

Польскае таварыства вуснай гісторыі/Polish Oral History Association
Факультэт сацыялогіі культуры Універсітэта ў Лодзі/Department of Sociology of Culture, University of Lodz
Інстытут Філасофіі і Сацыялогіі ПАН/Institute of Philosophy and Sociology, Polish Academy of Sciences
Еўрапейская Сетка Памяці і Салідарнасці/European Network Remembrance and Solidarity

Партнёры:

Чэшская асацыяцыя вуснай гісторыі (Czech Oral History Association)
Украінская асацыяцыя вуснай гісторыі (Ukrainian Oral History Association)

Каментары да навіны: