Стыпендыя Цэнтра гарадской гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

2015-02-22

Цэнтр гарадской гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы запрашае падаваць заяўкі на штогадовую стыпендыяльную праграму месячнага пражывання і даследавання ў Львове.

Прымаюцца заяўкі на даследаванні, прысвечаныя інтэрпрэтацыі гарадской гісторыі як дысцыпліны, у межах якой перакрыжоўваюцца разнастайныя парадыгмы гуманітарных і грамадскіх навук. Праекты могуць грунтавацца на такіх падыходах: "традыцыйным" архіўным пошуку, вуснай гісторыі, этнаграфічнай ці сацыялагічнай метадалогіі ў даследаванні Цэнтральна-Усходняй Еўропы ХІХ - ХХ ст.

Гранты на пражыванне ў Львове на працягу месяца прапануюцца выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў і навукоўцам (незалежна ад грамадзянства, месцы працы і жыхарства), зацікаўленым у правядзенні даследаванняў у Львове.

Гранты ўключаюць бясплатнае пражыванне ў Цэнтры на працягу аднаго месяца і доступ да рэсурсаў Цэнтра. Стыпендыяты маюць магчымасць пасяліцца ў камфартабельных госцевых пакоях памяшкання Цэнтра. Вокны пакояў выходзяць у маляўнічы зялёны панадворак, размешчаны ўсярэдзіне будынка. У пакоях ёсць доступ да бесправоднага Інтэрнэту.

Стыпендыя не пакрывае коштаў праезду, харчавання ды іншых выдаткаў падчас знаходжання стыпендыятаў у Львове.

Стыпендыяты мусяць зрабіць прэзентацыю свайго даследавання на Гарадскім семінары Цэнтра.

Заяўка павінна ўключаць:

    Апісанне праекта (1000-2000 слоў);

    Рэзюмэ;

    Адзін рэкамендацыйны ліст (для кандыдатаў без навуковай ступені)

Заяўкі прымаюцца на электронны адрас каардынатара стыпендыяльнай праграмы Цэнтра Ірыны Мацевко ( i.matsevko@lvivcenter.org ) да 10 сакавіка 2015 г. У полі "Тэма" просім пазначаць"Residence Grant Application 2015".

Рашэнне пра прысуджэнне стыпендыі аб'яўляецца не пазней 1 красавіка 2015 г. Публічнае абгрунтаванне Камісіяй сваіх рашэнняў адносна прысуджэння стыпендый не прадугледжваецца.

Заяўкі можна падаваць на ўкраінскай, ангельскай, польскай, рускай і нямецкай мовах.

Увага! Асобы, якія рэкамендуюць кандыдата на атрыманне гранта, па электроннай пошце асобна дасылаюць рэкамендацыйныя лісты, у якіх пазначаюць сваю кантактную інфармацыю.

Разглядаюцца толькі цалкам запоўненыя заяўкі.

Каментары да навіны: