Навучальныя відэаматэрыялы для школьных заняткаў па тэме «Заходняя Беларусь у складзе Польшчы»

2015-03-01

Шаноўныя сябры!

Беларускі архіў вуснай гісторыі падрыхтаваў для настаўнікаў гісторыі Беларусі ўнікальны навучальны прадукт - дыск для школьнікаў «Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах». Ён змяшчае  больш за 80 урыўкаў з аўтэнтычных відэа- і аўдыяінтэрв’ю са сведкамі часу, а таксама пытанні да інтэрв'ю, метадычныя парады і іншыя шматлікія дадатковыя матэрыялы.

Зараз мы прапануем Вашай увазе тры кароткіх відэаінтэрв'ю з дыска, якія можна выкарыстоўваць як дадатковы матэрыял на занятках па тэме «Заходняя Беларусь у складзе Польшчы» (10 клас).  Відэаўрыўкі можна спампаваць з інтэрнэта ці праглядзець з дыска. Калі вы жадаеце атрымаць дыск, дашліце свой адрас на эл. пошту info@nashapamiac.org.

Досвед працы з вуснымі успамінамі паказвае, што яна прыцягвае ўвагу вучняў і робіць занятак цікавым і запамінальным!

Тэма «Паўсядзеннае жыццё»: інтэрв'ю з Антанінай Арцішэўскай (90 год, Стаўбцоўскі раён) пра розніцу ў адносінах да каталікоў і праваслаўных. Працягласць 2:09 хв.

 

Спампаваць відэаінтэрв'ю

Транскрыпцыя. Антаніна Арцішэўская.

Тэма «Высяленне на хутары»: інтэрв'ю з  Іванам Малькевічам (90 год,  Жыткавіцкі раён) пра перасяленне на хутар. Працягласць 2:31 хв.

 

Спампаваць відэаінтэрв'ю

Транскрыпцыя. Іван Малькевіч,1

Тэма «Культура і адукацыя ў Заходняй Беларусі»:   інтэрв'ю з  Іванам Малькевічам (90 год, Жыткавіцкі раён) пра навучэнне ў польскай школе. Працягласць 3:06 хв.

 

Спампаваць відэаінтэрв'ю

Транскрыпцыя. Іван Малькевіч,2

Будзем удзячныя за водгукі і каментары па працы з інтэрв'ю і дыскам! Дасылайце іх, калі ласка, на  эл. пошту info@nashapamiac.org.

Цікавай і карыснай працы!

Аўтары дыска

Каментары да навіны: