Анонсы і навіны конкурсу відэа-інтэрв'ю "Памяць народа" (+Відэа)

2015-03-09

Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе першыя атрыманыя конкурсныя відэазапісы!

Першы ўдзельнік Павал Сініла з Менску прадстаўляе сваё відэа з Ган Альбінай Браніславаўнай 1934 году нараджэння , якое складаецца з дзвюх частак.

 

Напачатку інтэрв'ю сведка часу распавядае пра апрацоўку льну і авечай воўны; у другой частцы спадарыня Альбіна дзеліцца настроем і ўспамінамі з дзяцінства.

Відэа № 2 даслала Алена Шацько (Менск). У дадзеным відэаінтэрв'ю Дзем'янка Анатоль Генадзьевіч, 1945 г. н. , расказвае надзвычай кранальную гісторыю барацьбы вернікаў заходнепалескай вёскі Дарапеевічы за сваю царкву падчас антырэлігійных ганенняў:

 

 

Прыгадваем, што згодна з умовамі конкурсу адным з пераможцаў стане той удзельнік, чыё відэа-інтэрв’ю ўпадабае найбольш гледачоў на канале Youtube “Памяць Народа” . Таму ўсім, хто збіраецца ці вырашыў прыняць удзел у нашым конкурсе варта як мага раней дасылаць свае відэа!

Запісвайце ўспаміны сваіх старэйшых сваякоў, родных, знаёмых, занатоўвайце іх мінулае, захоўвайце іх памяць і веды! Зберажэм разам “Памяць Народа”!

Жадаеце атрымоўваць актуальныя абвесткі і навіны пра конкурс “Памяць Народа”:

Далучайцеся да  суполкі http://vk.com/pamiacnaroda

Упадобвайце старонку на   Facebook.com

            Падпісвайцеся і  праглядайце канал на Youtube.com

Каментары да навіны: