БАВГ шукае рэспандэнтаў-чарнобыльцаў

2015-06-07

Шаноўныя сябры!

Беларускі архіў вуснай гісторыі ў межах праекта "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі" шукае рэспандэнтаў, для запісу інтэрв'ю па тэме аварыі на ЧАЭС.

У якасці сведкі часу тут можа выступіць кожны, на чыім лёсе пакінула адбітак трагедыя 26 красавіка 1986 года.

Гэта могуць быць: ліквідатары, перасяленцы, жыхары забруджаных раёнаў, медыкі і іншыя спецыялісты, якім прыйшлося у сваёй прафесійнай дзейнасці сутыкнуцца з наступствамі катастрофы, дзеці Чарнобыля, якія выязджалі на аздараўленне ў краіны Заходняй Еўропы, былыя чыноўнікі, партыйныя работнікі ці дэпутаты, якія могуць пракаментаваць рашэнні, што прымаліся ў 1986 годзе ці пазней.

Калі вы ведаеце такіх людзей ці магчыма самі з'яўляецеся патэнцыйным рэспандэнтам, чые ўспаміны вартыя, каб быць запісаныя ў якасці вуснагістарычнай крыніцы па Чарнобыльскай праблематыцы, тады, калі ласка, звяжыцеся з намі па эл. пошце: info@nashapamiac.org

Нагадваем, для тых, хто хоча прыняць удзел у конкурсе для студэнтаў па Чарнобыльскай тэматыцы, што БАВГ можа дапамагчы вам у арганізацыі і правядзенні інтэрв'ю. Таму, калі вы маеце пэўныя ідэі наконт запісу размовы з зацікавіўшай вас асобай, але абмежаваны ў магчымасцях ці вам не хапае адпаведнага досведу, то таксама звяртайцеся да нас. Мы будзем радыя дапамагчы вам у гэтай справе!

Каментары да навіны: