БАВГ у эфіры Беларускага радыё

2015-06-20

У панядзелак 15 чэрвеня прадстаўнікі БАВГ сталі госцямі перадачы "Маладзёвы ракурс" канала "Культура" Беларускага радыё, якая была прысвечана дзейнасці нашага інтэрнэт-архіва ў якасці моладзевай культурна-асветніцкай ініцыятывы.

Павел Сітнік – каардынатар праекта і  Таша Міхайлоўская – валанцёрка, старшыня МГА "Гісторыка", распавялі пра асаблівасці вуснай гісторыі: яе спецыфіку і перавагі як навуковага метаду, а таксама яе вартасці як сродку захавання гістарычнай і культурнай памяці. Удзельнікі перадачы падрабязна пагутарылі і пра ідэю ўзнікнення БАВГ і тыя задачы і мэты, які ставіць перад сабой гэты праект.

Павел і Таша таксама падзяліліся са слухачамі сваімі ўражаннямі аб тым незвычайным новым досведзе, які адкрывае вусная гісторыя для ўсіх тых, хто адважыцца паспрабаваць сябе ў гэтай унікальнай гуманітарнай практыцы.

Прапануем паслухаць аўдыёзапіс гэтай перадачы:

Каментары да навіны: