Лекцыя і семінар Аляксандра фон Плато ў Мінску (Абноўлена)

2015-06-22

26-27 чэрвеня падчас свайго візіту ў Мінск вядомы нямецкі гісторык Аляксандр фон Плато (Alexander von Plato) прачытае публічную лекцыю, прысвечаную вуснай гісторыі, яе асноўным праблемам і месцы гэтага навуковага падыходу ў сучаснай гістарыяграфіі.

Для людзей заангажаваных у вуснагістарычныя даследаванні таксама будзе праведзены практычны семінар па выкарыстанню метаду oral history у вывучэнні траўматычнай памяці.

 

Лекцыя адбудзецца 26 чэрвеня 2015 года ў 18.00 у клубным пакоі Міжнароднага адукацыйнага цэнтра IBB (Мінск, Праспект Газеты "Праўда", 11). Уваход на лекцыю будзе вольны.

Семінар пройдзе 27 чэрвеня 2015 г. з 11.00 да 13.00 .  Месца правядзення Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB , лекцыйная аўдыторыя (згодна ўказальнікам на месцы)

Фармат семінара прадугледжвае абмежаваную колькасць удзельнікаў, таму зацікаўленых просім накіроўваць заяўкі з пазначэннем кароткіх звестак пра сябе, матывацыі ўдзелу, узроўню ведаў у накірунку вуснай гісторыі, кантактнай інфармацыі на адрас электроннай пошты: info@nashapamiac.org

Апошні тэрмін прыёму заявак: 24 чэрвеня 2015 года.

Лекцыя і семінар будуць праходзіць з перакладам на беларускую мову.

Аляксандр фон Плато, гісторык, заснавальнік і дырэктар Інстытута гісторыі і біяграфіі ўніверсітэта завочнага навучання г. Хагена, выдавец і сарэдактар часопіса аб біяграфічных даследаваннях і вуснай гісторыі BIOS, сакратар і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Асацыяцыі вуснай гісторыі, аўтар шматлікіх публікацый, фільмаў і выстаў па нямецкай і міжнароднай гісторыі, запрошаны прафесар у Вене, Вініпегу, Варонежы.

Важным накірункам у даследаваннях Аляксандра фон Плато з'яўляецца тэма ІІ Сусветнай вайны. Гэтай тэматыцы прысвечана, выдадзеная гісторыкам у якасці рэдактара і сааўтара, кніга "Рабы Гітлера" (Hitler's slaves. NY: Berghahn Books, 2010), у якой на падставе асабовых жыццёвых гісторый пацярпелых адлюстроўваецца дзейнасць інстытута прымусовай працы ў акупаванай нацыстамі Еўропе.

Каментары да навіны: