Экспедыцыя "Палессе 2015" завершаная

2015-07-20

Вось і завяршылася экспедыцыя "Палессе 2015".

Вуснагістарычная вандроўка БАВГ па Пінскім Палессі пакінула багата ўражанняў, прынесла незабыўныя перажывання ад пачутага і ўбачанага, і пры гэтым паставіла перад намі шмат новых пытанняў аб лёсе беларускага сялянства ў ХХ ст. Аднак удзельнікам экспедыцыі ўсё ж удалося крыху больш зразумець светапогляд сялянства, адчуць яго мудрасць, зазірнуць на старонкі жывой памяці палескай вёскі.

Сіламі даследчай каманды сабрана болей за 60 інтэрв'ю, якія былі запісаны пераважна з людзьмі 20-х – 30-х гадоў нараджэння на тэрыторыі Пінскага, Іванаўскага і Столінскага раёнаў.

Падчас экспедыцыі яе чальцы не толькі праводзілі апытанне і запіс размоваў з рэспандэнтамі, але і прымалі ўдзел у штодзённых абмеркаваннях, якія мусілі падсумаваць вынікі палявой працы за дзень. Такі папярэдні аналіз па ходу экспедыці дазваляў лепш асэнсоўваць ужо сабраны матэрыял, удасканальваць метады збору, а таксама аператыўна ўдакладняць ці змяняць ракурс пытанняў і праблем, вартых вывучэння па тэме калектывізацыі. Аднак падобны рэжым работы патрабаваў пэўных намаганняў і дадатковых высілкаў ад чальцоў даследчай групы.

Таму БАВГ выказвае вялікую падзяку ўсім удзельнікам экспедыцыі за іх самаадданую працу! 

 

Каментары да навіны: