Адукацыйная паездка гісторыкаў і журналістаў у Польшчу і Нямеччыну.

2015-07-23

Перспектывы агульнаеўрапейскай культуры памяці - Адукацыйная паездка гісторыкаў і журналістаў у Польшчу і Нямеччыну.

Дортмундскі Міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB Dortmund) прадстаўляе магчымасць маладым гісторыкам і журналістам з Беларусі, Нямеччыны, Расіі і Украіны (па дзесяць чалавек ад кожнай краіны) падчас адукацыйнай паездкі дэталёва азнаёміцца з жахлівымі наступствамі Другой сусветнай вайны і яе гістарычным асэнсаваннем. Мы жадаем высветліць сумесна, якую грамадскую значнасць мае сёння гістарычная памяць у розных краінах і якія ў іх існуюць традыцыі і формы культуры памяці.

Адпраўны пункт паездкі – Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Рау (IBB Johannes Rau Minsk). У Мінску запланавана наведванне Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, размешчанай на тэрыторыі былога Мінскага гета, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама нядаўна адкрытага мемарыяла «Трасцянец» на месцы масавага знішчэння габрэяў, ваеннапалонных і партызан. На прыкладзе Гістарычнай майстэрні стане зразумелай, у прыватнасці, роля злучаючага моста, якую выконвае гэты нямецка-беларускі адукацыйны праект у пытаннях асэнсавання вайны на вынішчэнне ў Беларусі, а таксама шматгадовай працы па прымірэнню.

Важнасць высілкаў па захаванню памяці для прымірэння краін-суседзяў будзе паказана таксама на прыкладзе еўрапейскага адукацыйнага цэнтра ў Крэйзау/Кшыжова (Польшча). Былы маёнтак графа фон Мольтке ў Крэйзау/Кшыжова – месца нямецкага Супраціву – адначасова стаў сімвалам прымірэння. Ён дазваляе прасачыць этапы працяглага і не бесканфліктнага працэсу паразумення паміж палякамі і немцамі ад яго пачатку і да цяперашняга часу. Акрамя гэтага ў праграме знаходжання ў Польшчы – экскурсія па гістарычных месцах Вроцлава, наведванне мемарыяла ў былым канцлагеры Грос-Разэн, сустрэчы з польскімі гісторыкамі і шмат іншага.

Затым адбудзецца знаёмства з месцамі памяці ў Нямеччыне: у Дрэздэне (царква Фраўэнкірхэ, Ваенна-гістарычны музей) і ў Берліне (Цэнтр дакументацыі «Тапаграфія тэрору»).

На заключным семінары ў Берліне будзе абмяркоўвацца, як гісторыкі і журналісты з Усходняй і Заходняй Еўропы могуць і далей на ўзроўні грамадзянскай супольнасці працаваць над праектам агульнаеўрапейскай культуры памяці.

Дортмундскі Міжнародны адукацыйны цэнтр і яго партнёры запрашаюць гісторыкаў і журналістаў з Усходняй і Заходняй Еўропы сумесна даследаваць гэтыя пытанні.

Тэрміны паездкі: 9.-19. кастрычніка 2015

Удзельнікі: журналісты і гісторыкі (з досведам працы)

                   узрост да 35 гадоў (па 10 удзельнікаў ад кожнай краіны)

Працоўныя мовы: нямецкая і руская (забяспечваецца пераклад)

 

Што Вас чакае ў гэтай паездцы?

Вы наведаеце важныя месцы памяці.

Вы пазнаёміцеся з рознымі канцэпцыямі і ініцыятывамі ў сферы мемарыяльнай працы і працы па культуры памяці.

У Вас будзе магчымасць на сумесных семінарах абмяняцца меркаваннямі з калегамі з Беларусі, Нямеччыны, Расіі і Ўкраіны аб разуменні гісторыі і аб працы па захаванні памяці, а таксама азначыць новыя шляхі супрацоўніцтва.

Вы пашырыце свае прафесійныя міжнародныя кантакты.

 

Чаго чакаюць ад Вас?

Як гісторык ці журналіст Вы маеце магчымасць перадаць веды і досвед, набытыя падчас адукацыйнай паездкі, шырокай грамадскасці, колу адмыслоўцаў і гэтак далей у Вашай краіне. Чакаецца, што ўдзельнікі пасля паездкі выявяць актыўнасць і па тэматыцы праекта:

    - апублікуюць, прынамсі, адзін артыкул у СМІ, спецыялізаваных (галіновых) часопісах і г.д. ці/і

   - арганізуюць, прынамсі, адно мерапрыемства (даклад, прэзентацыю, дыскусію, семінар і т.п.) па гэтай тэме

Новыя ідэі праектаў і ініцыятыў, якія ўдзельнікі распрацуюць падчас сумеснай адукацыйнай паездкі, Дортмундскі МАЦ будзе вітаць і ў межах сваіх магчымасцяў усяляк падтрымліваць.

 

Умовы ўдзелу

Выдаткі

Дортмундскі МАЦ як арганізацыя, якая здзяйсняе праект, бярэ на сябе наступныя выдаткі:

- Праезд Мінск – Крэйзау/Кшыжова – Дрэздэн – Берлін – Мінск

- Размяшчэнне ў двухмесных нумарах

- Сілкаванне на працягу ўсёй паездкі

- Усе пункты праграмы паездкі, уключаючы ўваходныя квіткі

- Паслугі перакладчыка

- Медыцынская страхоўка

Наступныя выдаткі пакрываюць самі ўдзельнікі:

- Праезд ад месца пражывання да Мінска і назад (для ўдзельнікаў з Расійскай Федэрацыі гэтыя выдаткі будуць пакрыты адначасовай выплатай у памеры 100 еўра)

- Кошт візы (арганізатары паспрабуюць дамагчыся бясплатных віз для ўдзельнікаў)

- Магчымыя дадатковыя ўнёскі пры выкарыстанні паслуг прыватных візавых сэрвісных цэнтраў

Пры падачы хадайніцтва на атрыманне візы Вы можаце разлічваць на дапамогу з боку каардынатараў ад адпаведнай краіны.

Пачатак і канец паездкі:

Мінск (па дамоўленасці з каардынатарам ад адпаведнай краіны вярнуцца з Берліна можна і іншым шляхам, аднак за свой рахунак)

Падчас усёй паездкі Мінск – Берлін – Мінск у распараджэнні ўдзельнікаў будзе знаходзіцца турыстычны аўтобус.

Падача заяўкі на ўдзел (рэзюмэ):

Падача заяў і адбор праводзяцца пасля публічнай аб'явы пра адкрыты конкурс. Калі Вы жадаеце прыняць удзел у адукацыйнай паездцы, дасылайце сваю заяўку (рэзюмэ) (толькі на рускай мове)

    да 8 жніўня 2015 гада.

Для запаўнення фармуляра заяўкі (рэзюмэ) трэба перайсці па спасылцы

У выпадку ўзнікнення пытанняў ці для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да:

Беатрыс Пэтцальд - paetzold@ibb.by   ці

Таццяны Кнацько - pr@ibb.by       

Пасля 17 жніўня 2015 гада тыя, хто прайшоў адбор, атрымаюць адказ пра ўдзел, а таксама падрабязную інфармацыю пра арганізацыю паездкі. У любым выпадку Вас паінфармуюць па электроннай пошце пра вынікі конкурсу.

Праект ажыццяўляецца Дортмундскім МАЦ і фінансуецца са сродкаў Міністэрства замежных спраў ФРГ. Партнёрамі па кааперацыі з'яўляюцца: Фонд «Крэйзау – за еўрапейскае паразуменне», Менскі МАЦ імя Й. Рау, Украінскі Цэнтр вывучэння гісторыі Халакосту (Кіеў). Праект падтрымліваецца і іншымі партнёрамі ва ўсіх ўдзельнічаючых краінах.

Паводле Internationalen Bildungs- und Begegnungswerk (IBB) Dortmund

Каментары да навіны: