Праграма міжнароднага абмену ў галіне "Memory Work"

2015-08-14

 

 

 

 

Для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў вывучэнні і пераасэнсаванні дыктатур і рэжымаў, заснаваных на насіллі, Федэральны фонд вывучэння камуністычнай дыктатуры ў ГДР (Bundesstiftung zur Aufarbeitung der SED-Diktatur) прапануе стыпендыі для ўдзельнікаў міжнароднай праграмы абмену па праблематыцы "Memory Work".

Мэта праграмы – падтрымка міжнароднага абмену ў галіне "Memory Work" і дыскусій аб тыраніі і дыктатуры, для паглыблення ў такі спосаб ведаў усіх яе ўдзельнікаў аб гісторыі краін, якія іх цікаваць, і метадах яе вывучэння, каб такім чынам садзейнічаць лепшаму разуменню сучасных дэбатаў на гэты конт і гістарычных, палітычных ды сацыяльных чыннікаў, якія ляжаць у аснове іх адпаведных кантэкстаў.

У рамках праграмы абмену прадстаўнікі нямецкіх альбо замежных НДА, камемарацыйных праектаў і ініцыятыў, незалежных архіваў, музеяў ды інш. інстытуцый, якія займаюцца даследаваннем дыктатур, атрымаюць магчымасць працы на пэўны перыяд часу ў партнёрскай інстытуцыі адпаведнага кшталту - ці ў Германіі (для іншаземных удзельнікаў) ці ў замежных установах (для удзельнікаў з Германіі). Адпаведна прадстаўнікі нямецкіх інстытуцый могуць працаваць у арганізацыях, якія маюць дачыненне да праблемаў "Memory Work" за мяжой. Аналагічна прадстаўнікі замежных устаноў, якія займаюцца вывучэннем дыктатур ці рэжымаў, заснаваных на насіллі, могуць працаваць у эквівалентнай інстытуцыі ў Германіі.

Праграма не разлічана на выключна навуковы абмен. Яна нацэлена на інстытуцыі, якія працуюць у галіне "Memory Work" і якія маюць дачыненне да мінулага, такія як  незалежныя архівы, музеі, мемарыялы і НДА.

Перыяд працы па абмену можа працягвацца не болей за 3 месяцы.

Фокус праграмы – даследаванне камуністычнага мінулага.

Заяўкі ад імя кожнага асобнага прэтэндэнта мусяць падавацца ў Bundesstiftung zur Aufarbeitung der SED-Diktatur адпаведнай інстытуцыяй у Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі (НДА, камемарацыйны праект, незалежны архіў, музей, універсітэт альбо іншыя ўстановы, якія займаюцца вывучэннем дыктатур).

Удзельнікі будуць адабраныя на падставе наступных дакументаў, якія павінны быць уключаныя ў заяўку:

  •  
  • - кароткае curriculum vitae прэтэндэнта;
  •  
  • - пацвярджэнне асабістага ўдзелу прэтэндэнта ў даследаваннях па вывучэнні камуністычнага рэжыму або іншых прыкладаў рэпрэсій і палітыкі насілля, а таксама яе/яго папярэдні досвед дзейнасці;
  •  
  • - заяўка, якая патлумачыць асабістую матывацыю прэтэндэнта (прычыны зацікаўленасці ва ўдзеле ў дадзенай праграме абмену);
  •  
  • - пацвярджэнне ад прымаючай інстытуцыі аб тым, што прэтэндэнт і яго праект вітаюцца гэтай установай;
  •  
  • - пацвярджэнне неабходнай моўнай кампетэнцыі прэтэндэнта, у адпаведнасці з патрабаваннямі прымаючай яго інстытуцыі.
  •  

Удзельнікі праграмы абавязаны заставацца ў прымаючай інстытуцыі на працягу ўсяго перыяду абмену.

У мэтах кантролю праекта падрабязная справаздача на нямецкай і ангельскай мове падаецца ў Bundesstiftung zur Aufarbeitung der SED-Diktatur і іншым партнёрам праекта.

Кожны ўдзельнік праграмы атрымае стыпендыю ў памеры 2000 еўра на месяц.

Кожная прымаючая інстытуцыя атрымае 300 еўра на месяц, каб пакрыць мажлівыя транспартныя выдаткі ці іншыя матэрыяльныя расходы, узнікшыя падчас перыяду абмену.

Кожны ўдзельнік бярэ на сябе транспартныя кошты за праезд да прымаючай установы і вяртанне назад. Таксама ўдзельнікі праграмы асабіста адказныя за пакрыццё ўсялякіх падаткаў і інш. збораў.

Чакаецца, што кожная з прымаючых інстытуцый:

  •  
  • - будзе з'яўляцца належнай установай, якая займаецца даследаваннямі камуністычнай дыктатуры, а таксама праблемамі "Memory Work", асабліва ў кірунку пераасэнсавання камуністычнага мінулага;
  •  
  • - забяспечыць удзельніку праграмы працоўнае месца і неабходную інфраструктуру;
  •  
  • - прадставіць выніковую справаздачу;
  •  
  • - валодае неабходным узроўнем моўнай кампетэнцыі, якая забяспечыць паспяховае ажыццяўленне праекта.
  •  

Заяўкі на ўдзел у праграме абмену павінны быць пададзеныя да 31 жніўня 2015 года.

Праекты па абмену могуць пачынацца з 1 студзеня 2016 года.

Заяўкі мусяць падавацца поштай – не па электроннай пошце – адпаведнай нямецкай інстытуцыяй на адрас:

Bundesstiftung zur Aufarbeitung der SED-Diktatur

Re: International Exchange Programme Kronenstraße 5

10117 Berlin

Germany

 

Call for Applications: International Exchange Programme on Issues of ‘Memory Work’

Каментары да навіны: