"Шпацыр па памяці" ў Мінску 28-30 жніўня

2015-08-18

Запрашаем да ўдзелу ў нашым незвычайным шпацыры-трэнінгу!

Падчас гэтага трохдзённага інтэрактыўнага семінара яго ўдзельнікі:

  •  
  • - пазнаёмяцца з памятнымі месцамі і гістарычнымі помнікамі Мінска, якія прысвечаны Другой сусветнай вайне;
  •  
  • - наведаюць найбольш цікавыя мемарыялы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску;
  •  
  • - атрымаюць даследчыя навыкі, арыентаваныя на разуменне помнікаў і той гісторыі, якая імі адлюстроўваецца;
  •  
  • - авалодаюць практычнымі навыкамі здымання відэа і мантажу;
  •  
  • - навучацца асновам правядзення інтэрв'ю: фармуляванню пытанняў, прынцыпам правядзення апытання і размовы з рэспандэнтамі;
  •  

Вынікам працы стануць кароткія (каля 5 хвілін) відэакліпы, якія ўдзельнікі будуць ствараць падчас правядзення нашага трэнінгу. Усім удзельнікам будзе прапанавана прадставіць відэа ў розных сацыяльных медыя, для забеспячэння шырокага распаўсюду вынікаў сваіх відэа-праектаў.

Мы чакаем удзельнікаў ва ўзросце 16-22 гадоў, жадаючых атрымаць новыя навыкі ды веды і зрабіць свой відэа-праект.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету.

Звяртаем увагу, што тэрмін падачы заявак падаўжаецца да 26 жніўня!

Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце па адрасе l.shynder@annefrank.nl

Правядзем апошні ўікэнд гэтага лета разам у незвычайным шпацыры па памятных мясцінах Мінска!

Каментары да навіны: