Трэнінг Імке Хансэн у Мінску

2015-09-29

6-га кастрычніка 2015 г. падчас свайго наведвання Беларусі вядомы спецыяліст па вуснай гісторыі Імке Хансэн правядзе адмысловы трэнінг у Мінску.

Трэнінг прысвечаны практычным пытанням выкарыстання метаду oral history і працы па інтэрпрэтацыі вусных ўспамінам. Асноўнай даследчай праблемай для абмеркавання падчас мерапрыемства будзе траўматычная памяць, асаблівасці перажывання і асэнсавання сведкамі часу траўматычнага вопыту і трагічных падзей.

Зацікаўленых просім накіроўваць заяўкі з пазначэннем кароткіх звестак пра сябе на адрас электроннай пошты: info@nashapamiac.org.

Мерапрыемства адбудзецца 6 кастрычніка 2015 г., пачатак а 11.00. Працягласць трэнінгу – 3 гадзіны.

Арганізатарамі прадугледжана кампенсацыя транспартных выдаткаў для іншагародніх удзельнікаў трэнінгу.

Імке Хансэн вывучала паліталогію, гісторыю і даследванні Усходняй Еўропы ва ўніверсітэтах Гамбурга і Кракава. Пасля завяршэння вучобы працавала ў Беларусі ў вуснагістарычным праекце Фонда "Памяць, адказнасць і будучыня» па вывучэнні рабскай і прымусовай працы падчас Другой сусветнай вайны. 2005 - 2010 навуковая супрацоўніца аддзела ўсходнееўрапейскай гісторыі і выкладчыца Гамбургскага ўніверсітэта, у 2012 абараніла дысертацыю па тэме "Ніколі больш не паўторыцца Асвенцым!" З'яўленне сімвала і будні памятнага месца 1945-1955". Зараз знаходзіцца на постдактаральнай праграме ва ўніверсітэце г. Упсала, Швецыя.

Поле навуковых інтарэсаў: гісторыя Усходняй Еўропы, гістарычная памяць, юдаіка, вусная гісторыя, гістарычная антрапалогія, сацыялогія.

Каментары да навіны: