Трэнінг «Як я магу далей развіваць сябе як вусны гісторык?»

2015-10-11

6 кастрычніка 2015 года ў Мінску адбыўся трэнінг пад назвай «Як я магу далей развіваць сябе як вусны гісторык?», які па запрашэнню БАВГ правяла вядомы спецыяліст па вуснай гісторыі Імке Хансэн.

Перад удзельнікамі трэнінгу было пастаўлена няпростае пытанне, патрабуючае глыбокай самарэфлексіі. Адшукаць адказ на яго дапамагло практыкаванне, якое прапанавала зрабіць на самым пачатку сустрэчы вядучая трэнінгу Імке Хансэн.  

Яго сутнасць - правядзенне імправізаванае інтэрв'ю, у якім кожны ўдзельнік мог быць як інтэрв'юерам, так і рэспандэнтам. Задача была ускладнена тым, што атрымаць пэўныя сведчанні пра свайго суразмоўцу, інтэрв'юер мусіў не праз прамое апытванне, а шляхам нязмушанай гутаркі аб пэўнай асабістай рэчы, якая прыналежыць рэспандэнту.

Праз дадзенае практыкаванне кожны прысутны вусны гісторык змог адчуць сябе ў скуры рэспандэнта, падумаць аб тым як строіцца наратыў апытваемага, на якія пытанні было адказваць складаней/лягчэй, што б ён сам у сябе запытаў, каб раскрыць больш інфармацыі.

Выступаць у якасці  інтэрв'юера таксама было  няпроста: трэба было адшукаць пэўныя спосабы і шляхі як для пабудовы пытання і выпрацоўкі правільнага падыходу да рэспандэнта, так і для наступнага аналізу пачутага, каб праз аповед пра пасярэдні аб'ект даць вопіс ўладальніка гэтай рэчы.

У наступнай частцы трэнінгу было прапанавана абдумаць і абмеркаваць наступныя пытанні: Які я тып вуснага гісторыка? Якія ёсць шляхі рэалізацыі/ аптымізацыі маёй вуснай гісторыі? Як ідэнтыфікаваць індывідуальныя праблемы?

Удзельнікі трэнінгу мусілі не толькі адрэфлексаваць, але кожны прысутны павінны быў адлюстраваць свае бачанне на ўласныя перавагі і хібы як вуснага гісторыка ў візуальнай форме на паперы. Падчас прэзентацыі, намаляванага такім чынам, уласнага "аўтапартрэта вуснага гісторыка", кожны меў магчымасць высветліць для сябе, як ён можа ўдасканаліць і правільна скарыстацца сваімі навыкамі і талентамі ў гэтай галіне, а таксама, у які спосаб пераадолець асабістыя хібы і складанасці, што ўзнікаюць падчас вуснагістарычнай практыкі.

Адказы на пытанні, якія былі пастаўленыя падчас трэнінгу, спарадзілі, як гэты заўжды бывае, шмат новых, што дазволіла акрэсліць шэраг актуальных праблемных тэм і накірункаў, якія трэба і варта раскрыць і абмяркоўваць у наступных трэнінгах і семінарах. Рэфлексіі ўдзельнікаў мерапрыемства паказалі, што як кожнаму прадстаўніку каманды БАВГ паасобку, так і ўсяму нашаму праекту ёсць яшчэ куды развівацца, і што для ўдасканальвання працы ў сферы oral history маюцца вялікія перспектывы.

 

Каментары да навіны: