Алесь Смалянчук "Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі" ( +ВІДЭА)

2015-10-16

7 кастрычніка 2015 г. у межах серыі “Галоўнае пытанне” Лятучага ўніверсітэта прайшла лекцыя гісторыка Алеся Смаленчука, прысвечаная пасляваеннай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1948-1952 гг.

Падставай для яе стала экспедыцыя, якую  Беларускі архіў вуснай гісторыі  правёў сёлета ў ліпені на Палессі. Як адзначыў на пачатку свайго выступу гісторык, нягледзячы на недаследаванасць тэмы ў беларускай гістарыяграфіі, яна з'яўляецца адной з важных у нашай гісторыі, таму што калектывізацыя ў Заходняй Беларусі, якая адбывалася ў 1948, 1952, 1953 годзе, - гэта некалькі гадоў, падчас якіх дзяржава шляхам прымусу цалкам змяніла ўклад жыцця мільёна людзей.

Падчас экспедыцыі даследчыкаў цікавілі два моманты: што людзі памятаюць пра калектывізацыю, і чаму яны распавядаюць гэта гісторыкам. А яшчэ звярталі ўвагу не столькі на факты, колькі на ацэнкі тых ці іншых жыццёвых падзей. Таксама гісторыкі імкнуліся адказаць на пытанні: Што мяняецца ў свядомасці чалавека? Як ён рэагуе на гэты гвалт, які выбар мае і які робіць?

Адказы на пастаўленыя пытанні, а таксама падрабязней аб папярэдніх выніках экспедыцыі можна даведацца з відэазапісу лекцыі:

 

Крыніца: Лятучы ўніверсітэт  

Каментары да навіны: