Цыкл семінараў "Метады гістарычнай адукацыйнай працы на базе мемарыялаў, музеяў і гістарычных праектаў"

2015-10-18

Дортмундскі і Мінскі міжнародныя адукацыйныя цэнтры і Гістарычная майстэрня ім. Л. Левіна запрашаюць да ўдзелу ў цыкле адукацыйных семінараў "Метады гістарычнай адукацыйнай працы на базе мемарыялаў, музеяў гістарычных праектаў", які пройдзе пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі з лістапада 2015 па красавік 2016 г.

Апісанне: курс уключае 4 двухдзённых семінара, прысвечаных метадам гістарычнай адукацыйнай працы. Першы семінар адбудзецца 5-6 лістапада, тры наступных пройдуць у снежні 2015 г і ўвесну 2016 г.

Удзельнікам неабходна наведаць усё 4 семінары курсу.

Асноўныя тэмы:

-          педагогіка мемарыялаў і педагогіка памяці,

-          педагагічная падача матэрыялу ў мемарыялах, гістарычных музеях і праектах, звязаных з тэмамі масавых злачынстваў часоў нацыянал-сацыялізму/фашызму і Вялікай айчыннай вайны

-          педагагічныя і інтэграцыйныя метады ў гістарычнай адукацыі, 

-          прафесійная распрацоўка дыдактычных матэрыялаў для мемарыялаў, гістарычных музеяў і праектаў і мн. іншае.

Каму адрасаваны семінары:

-          супрацоўнікам мемарыялаў,

-          супрацоўнікам музеяў,  

-          супрацоўнікам гістарычных праектаў

-          настаўнікам і іншым мультыплікатарам, якія  працуюць з вышэйпаказанымі тэмамі ў рамках педагагічнага працэсу.

Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ё. Рау і Гістарычная майстэрня ім. Л. Левіна на працягу шматлікіх гадоў актыўна працуюць над развіццём педагогікі памяці ў дачыненні да месца масавага знішчэння людзей - лагеру смерці Трасцянец. У дадзены момант рыхтуецца двухмоўная выстава, прысвечаная канцлагеру Трасцянец, якую ў 2016 годзе плануецца паказаць у Беларусі і Нямеччыне, адрасуючы яе, найперш, школьнікам і моладзі.

У межах гэтай дзейнасці мы ўпершыню прапануем цыкл семінараў па метадах гістарычнай адукацыйнай працы пад кіраўніцтвам нямецкіх экспертаў, адрасаваны ўсім мультыплікатарам, якія займаюцца адукацыйнай працай па тэмах: Вялікая айчынная вайна, Халакост у Беларусі, акупацыя Беларусі, лагер смерці Трасцянец.

Вядучая семінара 5-6 лістапада Барбара Тім , эксперт у галіне гістарычнай адукацыі і мемарыяльнай педагогікі.

Прафесійны досвед: Міжнародны дом Зонэнберг, мемарыяльны комплекс Бухенвальд, еўрапейскі моладзевы цэнтр адукацыі і камунікацыі Веймара, а таксама навучальны цэнтр ім. Макса Мангеймера, міжнародны моладзевы цэнтр у Дахау. Там Барбара Тім выконвала педагагічнае кіраўніцтва, а таксама кіраўніцтва федэральным мадэльным праектам "Мемарыяльная педагогіка і сувязь з сучаснасцю" (2007-2010).

Семінары будуць праходзіць у Менскам міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Рау (г. Мінск, праспект Газеты "Праўда" 11).

Удзел у семінарах бясплатны, усе выдаткі, акрамя праезду, пакрываюцца арганізатарамі.

Семінары забяспечваюцца перакладам.

Для ўдзелу ў цыкле семінараў Вам неабходна да 12.00, 26 кастрычніка 2015 г. запоўніць заяўку, якую можна знайсці па спасылцы (заяўкі, зарэгістраваныя пазней паказанай даты, разглядацца не будуць)

Арганізатары:

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, Гістарычная майстэрня ім. Леаніда Левіна, Мінск 

www.ibb.by

www.gwminsk.com

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца: +375 17 207 49 72, pr@ibb.by , Таццяна Кнацько

Каментары да навіны: