Жыць ці пісаць. Апавяданні Варлама Шаламава

2015-11-15

Выстава Дома Літаратуры Берліна сумесна з Гістарычнай майстэрняй ім. Леаніда Левіна, Мінск.

27 лістапада – 6 снежня 2015 года

Куратары: Крысціна Лінкс, Вільфрыд Ф. Шэлер

Дызайн выставы: unodue{ munchen

Пераклад: Марк Грынберг

Супрацоўніцтва: Сяргей Салаўёў

 «Дом  Літаратуры Берліна» сумесна з Гістарычнай майстэрняй ім. Леаніда Левіна рады прадставіць  першую ў свеце выставу, прысвечаную Варламу Шаламаву (1907-1982).  Выстава была створана ў рамках нямецка-расійскага супрацоўніцтва разам з праваабарончай арганізацыяй «Мемарыял»,  рэгіянальнымі музеямі Расійскай Федэрацыі і асабістым фондам Шаламава ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва.

Варлам Шаламаў знаходзіўся ў турмах, ссылках і лагерах Гулага амаль дваццаць гадоў. У сваіх творах, вершах і, перадусім, у бязлітаснай лаканічнай прозе «Калымскіх апавяданняў», ён адлюстраваў здзекі і самавольства, мэтаскіраванае знішчэнне людзей праз катаржную працу, бязвыхаднае становішча зняволеных, іх знечалавечванне ва ўмовах сталага страху і голаду. Імя Шаламава стаіць у адным шэрагу з імёнамі Прыма Леві, Хорхе Семпруна і Імрэ Кэртаса, чые апісанні канцлагераў Бухенвальда і Асвенціма сталі сведчаннямі  чалавецтва пра тэрор.

У гэтай выставе сабраны дакументы, фатаграфіі і мастацкія творы. Яны будуць прадстаўлены наведвальнікам у выглядзе 35 плакатаў на рускай мове, якія апісваюць жыццё і творчасць Шаламава, а таксама яго адносіны з такімі пісьменнікамі як Мандэльштам, Пастарнак і Салжаніцын.  Выставу дапаўняюць аўдыязапісы Шаламава і дакументальны фільм пра яго.

 

Мінск, Сухая 25

27 лістапада, пятніца. 18:30, адкрыццё выставы.

Уваход вольны.

Каментары да навіны: