Віншуем пераможцаў!

2015-12-09

Віншуем Людмілу Гурыновіч і Наталлю Бартошык, чые метадычныя матэрыялы для школьнікаў па гісторыі Беларусі былі адзначаны на Конкурсе «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». Спадарыні Людміла і Наталля з’яўляюцца сталымі сябрамі БАВГ, а таксама актыўнымі ўдзельніцамі нашых адукацыйных праектаў. Спецыяльнымі прызамі конкурсу былі адзначаны распрацаваныя імі ўрокі гісторыі: Наталляй Бартошык  - «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР»,  Людмілай Гурыновіч - «Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Наш край у 1921–1931 гг.».

Людміла Гурыновіч

Наталля Бартошык

Нас вельмі цешыць, што прадстаўленыя на конкурс працы былі заснаваны на метадычных матэрыялах БАВГ з выкарыстаннем вуснай гісторыі.

Шчыра радыя за поспех настаўніц і дзякуем ім за ўкараненне і пашырэнне вуснагістарычных методык у асветніцка-адукацыйнай сферы!  

Каментары да навіны: