Літаратурна-гістарычная імпрэза “Вяртанне з эміграцыі”

2013-03-06

Сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у літаратурна-гістарычнай імпрэзе “Вяртанне з эміграцыі”.

Iмпрэза адбудзецца 6 сакавіка а 19.00 у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) пры ўдзеле Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына". Уваход — вольны.

Увазе чытачоў будуць прадстаўленыя наступныя выданні:

  • Лявон Савёнак “Творы” (Мінск: Лімарыус, 2012. Серыя “Галасы Айчыны”).
  • Дзмітры Сямёнаў “Дзённік 1943—1947” (Мінск: Медысонт, 2012. Серыя “Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”)
  • “Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва”. Вып. 35. (Нью-Ёрк — Менск, 2012).
  • Лявон Юрэвіч “Жанры” (Мінск: Кнігазбор, 2013. Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны”)

Пра адметнасці вяртання творчай спадчыны эмігрантаў на Радзіму распавядуць:

  • Ніна Шыдлоўская
  • Ціхан Чарнякевіч
  • Ганна Кісліцына
  • Зміцер Саўка
  • Адам Мальдзіс
  • Антон Рудак

Вядоўца прэзентацыі — гісторык Наталля Гардзіенка.

Каментары да навіны: