Канферэнцыя «Канструюючы “савецкае”?»

2016-01-05

Еўрапейскі Ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу запрашае да ўдзелу ў Х штогадовай канферэнцыі «Канструюючы “савецкае”? Палітычная свядомасць, паўсядзённыя практыкі, новыя ідэнтычнасці», якая пройдзе 22-23 красавіка 2016 г.

Мэта канферэнцыі - стварэнне адзінай міжнароднай пляцоўкі для абмеркавання праблем савецкай гісторыі аспірантамі і студэнтамі, развіццё навуковых сувязяў, пошук новых падыходаў у даследаваннях. Маладыя навукоўцы з усёй Расіі і замежжа атрымліваюць магчымасць абмеркаваць розныя аспекты савецкай штодзённасці, палітыкі, эканомікі і мастацтвы. З каментарамі да дакладаў і лекцыямі выступаюць вядомыя гісторыкі, антраполагі, сацыёлагі і філолагі. 

На чарговай канферэнцыі прапануюцца для абмеркавання, між іншых, наступныя тэмы:

• імперская гісторыя СССР: каланіяльныя практыкі, нацыянальная палітыка, узаемаадносіны цэнтра і перыферыі;

• памяць па-савецку vs памяць аб савецкім: прэзентацыя мінулага ў наратывах ад oral history да мемуараў;

• улада навукі і навука ўлады: тэхнакратыя ў СССР;

• забытыя савецкія войны: СССР у лакальных канфліктах ХХ стагоддзя;

• стварэнне і рэцэпцыя савецкай эстэтыкі: веды, педагогіка, мастацтва;

• міграцыя, эвакуацыя, дэпартацыя як фактары эканамічнай і сацыяльнай гісторыі СССР;

• «маральнае аблічча будаўніка камунізму»: дазволеныя і табуяваныя паводзіны савецкага чалавека;

• сацыялістычныя ідэі ўсярэдзіне і па-за межамі СССР;

• «у здаровым целе здаровы дух»: біяпалітыка ў СССР;

• саветызацыя прасторы: трансфармацыя матэрыяльнага і сацыяльнага асяроддзя савецкіх пасяленняў;

• савецкі кансерватызм, рэфарматарства і рэвалюцыйнасць;

• формы рэлігійнасці і атэізму ў СССР.

Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты-старшакурснікі і аспіранты, якія спецыялізуюцца ў вобласці гуманітарных і сацыяльных навук. Прадугледжваецца толькі вочны ўдзел. Працоўныя мовы канферэнцыі – руская і ангельская.

Да пачатку канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік адабраных тэзісаў. Праграмы папярэдніх канферэнцый даступныя па адрасе: www.eu.spb.ru/history/projects/constructing-the-soviet.

Арганізатары могуць ўзяць на сябе аплату праезду і пражывання толькі часткі іншагародніх удзельнікаў канферэнцыі.

Заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2016 г. па адрасе constructing2016@gmail.com.

Заяўка складаецца з CV і тэзісаў.

Патрабаванні да тэкстаў:

• аб'ём не больш за 15 тысяч знакаў (уключаючы прабелы і спасылкі);

• файл MS Word; шрыфт Times New Roman, 12 кегель, інтэрвал 1.5;

• пастаронкавыя зноскі ў аўтаматычным рэжыме;

• спіс крыніц і літаратуры не патрабуюцца.

У якасці ўзору рэкамендуецца выкарыстоўваць зборнікі матэрыялаў мінулых канферэнцый, змешчаныя ў вольным доступе на сайце выдавецтва Еўрапейскага Ўніверсітэта.

Актуальная інфармацыя і аператыўная сувязь з арганізатарамі канферэнцыі па электроннай пошце і праз старонкі ў сацыяльных сетках http://vk.com/club59115149 і https://www.facebook.com/constructing.

Чакаем вас у Еўрапейскім Універсітэце ў Санкт-Пецярбургу!

Каментары да навіны: